Імя на беларускай мове:   Крыжэвіч Валянцін Іванавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (06.03.1945, в. Пільня, Чэрыкаўскі раён, Магілёўская вобласць – 2018).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік, журналіст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Узнагароджаны Памятным знакам "2000 лет христианству" Нацыянальнага аргкамітэта па падрыхтоўцы да сустрэчы трэцяга тысячагоддзя і святкавання 2000-годдзя хрысціянства.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Крижевич Валентин Иванович
Псеўданімы:   В. Лес
Творчасць:   Крыжэвіч Валянцін Іванавіч скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў у Савецкай Арміі, працаваў у Краснапольскай і Чэрыкаўскай раённых газетах, рэдактарам Чавускай раённай газеты "Іскра" (1978-2006), быў на партыйнай рабоце. Літаратурнай творчасцю пачаў займацца з 1968 г. Друкаваўся ў газетах "Во славу Родины" і "Заря". Яго гумарэскі і апавяданні з’яўляліся і ў рэспубліканскім друку. Першае гумарыстычнае апавяданне "Шапка" было надрукавана ў "Вожыку" ў 1970 г. Пазней гумарэска "Малінавы звон", надрукаваная ў часопісе, трапіла на Усесаюзнае радыё, а на Беларускім радыё загучала інсцэніраваная гумарэска "Фруктовыя штаны". Яго гумарэскам і апавяданням характэрныя тонкая іронія, досціп, цікавы сюжэт і амаль заўсёды нечаканая канцоўка. Нават у прыгодніцкіх аповесцях пісьменніка: "Остров на дне океана" (1989), "Демоны Рыжего леса" (2000) адчуваецца добры гумар. У 2005 г. стаў лаўрэатам 3-й прэміі конкурса газеты "Звязда" на лепшае апавяданне ("Тры вішні"), літаратурнага конкурса Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і Магілёўскага гарадскога аддзялення рэспубліканскага грамадскага аб’яднання "Русское общество", прысвечанага памяці К. Сіманава (2011, "Горкі мёд 41-га"). "І манера пісьма, і мова Валянціна Крыжэвіча здаюцца вельмі простымі, нават недзе дзіўнымі. Але за гэтай простасцю і стрыманасцю – непадробленасць пачуццяў, традыцыя і праўда. І думка, роздум, праца душы і сэрца аўтара і героя апавядання... На маю думку, дык гэта вечны сакрэт, пра які не раз гаварылі нам класікі: здольнасць проста і складна распавесці пра тое, што на самой справе адбылося ў жыцці" (Віктар Казько). В. Крыжэвіч актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці. Быў членам Чавускага раённага выканаўчага камітэта, з 1978 г. выбіраўся дэпутатам Чавускага раённага Савета дэпутатаў, дэлегат Усебеларускага народнага схода (1976) і з’езда Саветаў Рэспублікі Беларусь (2000). У 1992 г. выбраны членам праўлення Беларускай асацыяцыі журналістаў-чарнобыльцаў і старшынёй Магілёўскага абласнога творчага аб’яднання журналістаў-чарнобыльцаў. Жыў у Чавусах.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: