Імя на беларускай мове:   Клачкоў Аляксандр Віктаравіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (30.06.1952, в. Ваўкавічы, Чавускі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, празаік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Вучоны ў галіне механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (1994), член-карэспандэнт Беларускай інжынерна-тэхналагічнай акадэміі. Узнагароджаны трыма медалямi ВДНГ СССР, Знакам "За активную работу в научно-техническом обществе", Знакам "За достижения в области научно-технического прогресса в АПК". Удастоены спецыяльнай стыпендыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь "За дасягненнi выдатных вынiкаў у сферы прафесiйнай дзейнасцi" (2002). Лаўрэат раённых літаратурных конкурсаў “Зямлі маёй чароўныя напевы” (2018), “Дороги памяти живые…” (2019), “Великой Победе – 75!”, “Думкай і словам з’яднаныя” (2021).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Клочков Александр Викторович
Псеўданімы:   Алесь Клок
Творчасць:   Клачкоў Аляксандр Віктаравіч нарадзіўся і вырас у вёсцы Ваўкавічы Чавускага раёна ў сям’і настаўнікаў. Закончыў з залатым медалём Хацкавіцкую сярэднюю школу (1969), Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1974). Працаваў інжынерам, зараз працуе загадчыкам кафедры сельскагаспадарчых машын у Беларускай сельгасакадэміі. Абараніў кандытатскую десертацыю, затым доктарскую па ўдасканальванні сельскагаспадарчай тэхнікі (1991). У рэспубліцы добра вядома яго навуковая і выкладчыцкая дзейнасць. Аўтар падручніка і многіх кніг па механізацыі сельскай гаспадаркі, аўтар шматлікіх вынаходстваў, надрукаваў больш 300 навуковых прац. Пісаць пачаў яшчэ ў школе, але не друкаваўся. Паэтычная творчасць пачалася ў 2000 г. з выдання сатырычна-гумарыстычнай паэмы "Мікітавы прыгоды". Клачкоў А. В. цудоўна сумяшчае ў сабе фізіка і лірыка, аратага і паэта. Яму аднолькава спадарожнічае поспех як у навуцы, так і на ніве мастацкай творчасці. Вершы А. Клачкова – гэта кароценькія маналогі-разважанні з глыбокім філасофска-лірычным роздумам над спрадвечнымі пытаннямі: "Хто мы?", "Адкуль мы?". Яго вершы разлічаны на чытачоў з высокім інтэлектуальным узроўнем. Алесь Пісьмянкоў у водгуку на вершы А. Клачкова пісаў: "Яго вершы натхняюць працаваць і думку, і пачуццё". Горацкiм раённым выканаўчым камiтэтам удастоены Ганаровага звання "Чалавек года" ў намiнацыi "Грамадска-палiтычная дзейнасць" (2009).
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: