Імя на беларускай мове:   Саламаха Уладзімір Пятровіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (24.03.1949, в. Бераснёўка, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Публіцыст, празаік, кінасцэнарыст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1982 года, член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2004 г., Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2002) за кнігу літаратурнай публіцыстыкі і рэцэнзій "Званыя і выбраныя" (1999) і публіцыстыку апошніх год (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.04.2003 № 170), двойчы быў лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу, уладальнікам галоўнага прыза за лепшы твор публіцыстыкі "Дружба". У 2015 годзе атрымаў Нацыянальную літаратурную прэмію ў намінацыі"Лепшыя твор прозы" за кнігу "І няма шляху чужога".
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Саламаха Владимир Петрович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Нарадзіўся ў в. Бераснёўка Кіраўскага раёна. У 1952 г. сям’я пераехала ў п. Скачок. Пасля заканчэння Скачкоўскай сярэдняй школы, з 1966 па 1968 гг. працаваў у раённай газеце "Зара" (зараз "Кіравец"). З 1968 па 1970 гг. служыў у арміі. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1975 г. Працаваў старшым рэдактарам Дзяржаўнага камітэта БССР па кінематаграфіі, у рэдакцыі часопіса "Маладосць". Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара газеты "Літаратура і мастацтва". У 2004-2008 гг. – рэдактар часопіса "Вожык". У 2008-2010 гг. – галоўны рэдактар выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі". З 2010 г. – загадчык адзела прозы ў часопісе "Полымя". Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1982 г. Друкуецца з 1977 г. Асноўная тэма творчасці – лёс сучаснікаў, прадстаўнікоў розных пакаленняў, якія настойліва шукаюць сваё месца ў жыцці. Літаратурныя і публіцыстычныя творы У. Саламаха перакладаліся на мовы народаў былога СССР і за мяжой. Па яго сцэнарыях зняты шэраг дакументальных і мультыплікацыйных фільмаў.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: