Імя на беларускай мове:   Савіцкі Уладзімір Іларыёнавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (15(28).06.1914, в. Добасна, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць – 14.02.1989, г. Барысаў, Мінская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік, празаік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі і медалямі, член Саюза пісьменнікаў СССР з 1972 г.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Савицкий Владимир Илларионович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Савіцкі Уладзімір Іларыёнавіч – беларускі пісьменнік. Нарадзіўся на Кіраўшчыне ў сялянскай сям’і. З 1930 па 1932 гг. працаваў сакратаром у Дабаснянскім сельскім Савеце, а ў 1931 г. паступіў у Ленінградскі тэкстыльны інстытут. Пасля заканчэння вучобы ў 1937 г. служыў у Чырвонай Арміі. У 1939 г. быў дэмабілізаваны і ў гэтым жа годзе ўладкаваўся працаваць на Смаленскі ільнокамбінат – спачатку зменным майстрам, інжынерам, а потым і начальнікам цэха. У час Вялікай Айчыннай вайны служыў камандзірам мінамётнага ўзвода палкавой артылерыйскай батарэі. Удзельнічаў у баях на Калініскім, Паўночна-Заходнім, 2-м Прыбалтыйскім, 1-м Беларускім франтах. Быў тройчы паранены, кантужаны. У 1942 г. у газеце "Звязда" былі надрукаваны першыя яго вершы, але большую вядомасць атрымаў як празаік. Са студзеня 1944 г. працаваў ваенным карэспандэнтам, пазней рэдактарам дывізіённай газеты. Пасля дэмабілізацыі, у 1957 г. у званні маёра жыў у Барысаве. За заслугі перад Радзімай Уладзімір Іларыёнавіч Савіцкі ўзнагароджаны 2-ма ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, 2-ма ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені, 2-ма ордэнамі Чырвонай зоркі і шматлікімі медалямі. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1972 г.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: