Імя на беларускай мове:   Савіцкі Віталь Дзмітрыевіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (06.12.1935, в. Добасна, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць – 17.12.2016).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Савицкий Виталий Дмитриевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   Савіцкі Віталь Дзмітрыевіч – беларускі пісьменнік. Нарадзіўся 6 снежня 1935 г. на Кіраўшчыне. Пасля заканчэння сямігодкі вучыўся ў школе фабрычна-заводскага навучэння і нейкі час працаваў трактарыстам ў Карэліі. Затым зноў вучыўся ў школе. У 1954 г. прызваны ў армію. Два гады служыў у вучэбна-танкавым батальёне курсантам, сержантам. У 1956 г. паступіў ва Ульянаўскае танкавае вучылішча, якое закончыў у 1959 г. з адзнакай. Афіцэрскую службу праходзіў у Мар’інай Горцы ў якасці камандзіра ўзвода, потым роты. Звольніўшыся ў запас па стану здароўя, працаваў на меліярацыйных аб’ектах у Бялыніцкім і Пухавіцкім раёнах, затым – на прадпрыемствах Віцебска. З 1970 г. В. Савіцкі жыве ў роднай вёсцы. Пісьменнік вёў актыўную выхаваўчую работу у час шматлікіх сустрэч у школах, бібліятэках, клубах раёна. Ён горача прапаведваў лепшыя творы літаратуры, прынцыпы маральнасці, высокай культуры. Віталь Савіцкі шмат часу правёў на рускай зямлі, таму большасць сваіх твораў піша на рускай мове. Але родную беларускую мову любіць і шануе. Друкавацца пачаў у 1955 г. у армейскай перыёдыцы. Аўтар вершаў, апавяданняў, нарысаў у часопісах "Советский воин", "Старшина, сержант", "Нёман", "Маладосць", "Мастацкая літаратура","Юнацтва" і іншыя. Выступаў у друку таксама як паэт.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: