Імя на беларускай мове:   Катляроў Ізяслаў Рыгоравіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (21.02.1938, г. Чавусы, Магілёўская вобласць – 26.06.2023).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, крытык
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1990).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Котляров Изяслав Григорьевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   Ізяслаў Катляроў – вядомы рускамоўны паэт Беларусі. Нарадзіўся ў рабочай сям’і. Бацька, Рыгор Львовіч, удзельнік савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў, працаваў у МТС, рабочым металургічнага завода. Маці, Яўгенія Ісакаўна, памерла 9 мая 1945 г., калі будучаму паэту было 7 гадоў. Пакуль бацька не вярнуўся з фронту, выхоўваўся ў бабулі. Вершы І. Катляроў пачаў пісаць у школьныя гады. Пасля заканчэння 7 класаў працаваў на Магілёўскай абутковай фабрыцы, адначасова вучыўся ў вячэрняй школе. У 1960 г. паступіў на вячэрняе аддзяленне факультэта журналістыкі БДУ, адначасова працаваў рабочым геадэзічнай канторы Мінгарвыканкама (1960-1962), літсупрацоўнікам газеты "Западная трасса" (1962-1966). Пасля заканчэння ўніверсітэта (1966) працаваў карэспандэнтам у Светлагорскай раённай газеце "Агні камунізму", затым адказным сакратаром, намеснікам рэдактара (1979). Сярод сучасных рускамоўных паэтаў Беларусі голас І. Катлярова адметны скіраванасцю на лаканічны роздум, які знаходзіць адпаведныя яму інтанацыі. У яго творах – роздум над лёсам Радзімы, над жыццём сучасніка. І. Катляроў згадвае пра цяжкае пасляваеннае дзяцінства, расказвае пра складанасць чалавечых узаемаадносін. Многія яго творы аўтабіяграфічны. Гэта своеасаблівыя аповесці ў вершах, героі якіх шмат у чым блізкія самому пісьменніку. Друкуецца з 1957 г. Першая кніга вершаў "Мой ровесник" (1975) адрасавана маленькім чытачам. Аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў, якія выдаваліся не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Жыве ў горадзе Светлагорску, у 2001 г. яму прысвоена званне "Шаноўны грамадзянін г. Светлагорска". Адзін з ініцыятараў і стваральнікаў гарадской карціннай галерэі (1992). З 2001 па 2008 гг. – дырэктар галерэі. Шматлікія яго публікацыі сталі журналісцкім летапісам горада і раёна. Аўтар гісторыі Светлагорскага будаўнічага трэста № 20 ("Ровесник города") і Светлагорскага домабудаўнічага камбіната ("Домостроители"), брашуры аб карціннай галерэі "Традиция" ("Верность традициям"). Займаецца перакладамі на рускую мову вершаў беларускіх паэтаў.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: