Імя на беларускай мове:   Зубовіч Яўген Аляксандравіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (21.08.1984, г. Чавусы, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік, паэт.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член саюза беларускіх пісьменнікаў. Магістр эканамічных навук
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Зубович Евгений Александрович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Яўген Зубовіч нарадзіўся ў Чавусах. Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. Друкаваўся ў газетах "Раніца", "Літаратура і мастацтва", у часопісе "Маладосць". Свой першы верш напісаў у 16 год. У творчасці Я. Зубовіч аддае перавагу гісторыі роднага краю, імкнецца надаць свайму погляду на мінуўшчыну і філасофскі падтэкст. Пры ўсіх тых асаблівасцях, якія ўласцівы вершаваным творам Я. Зубовіча, яны несумненна ўносяць свой уклад у разуменне гісторыі нашай краіны. Першая кніга "Чавусы – горад Святога Марціна" апавядае пра гісторыю Чавус, а таксама ўтрымлівае шэраг літаратурна апрацаваных паданняў. У зборнік "У небе сонца заходзіць самотна" ўвайшло шмат лірычных вершаў, вершаў грамадзянскага гучання, а таксама вершаваныя апавяданні, звязаныя з гісторыяй роднай Беларусі. Шмат прысвечана малой радзіме аўтара, яе выбітным постацям і слаўнай гісторыі "Іван Нячай", "Беларускі полк", "Кашаваравай-Рудневай" і інш. Скончыў курсы экскурсаводаў пры Нацыянальным агенстве па турызму (2010). Жыве і працуе ў Мінску.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: