Імя на беларускай мове:   Емяльянаў Аляксандр Міхайлавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (20.03.1952, в. Забалацце, Чавускі раён, Магілёўская вобласць – 06.10.2005, Мінск, пахаваны ў в. Буцявічы Мінскага раёна).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, перакладчык
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Емельянов Александр Михайлович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Емяльянаў Алесь нарадзіўся ў вёсцы Забалацце ў сям’і калгаснікаў. Скончыў Забалацкую пачатковую школу (1959), Чавускую СШ № 1 (1969), вучыўся ў Горацкай сельгасакадэміі (1969-1971), служыў у Савецкай Арміі (1971-1973). Працаваў у мясцовым калгасе, супрацоўнічаў у раённай газеце "Іскра". Завочна скончыў філалагічны факультэт БДУ(1983). Працаваў карэспандэнтам газеты "Піянер Беларусі", "Чырвоная змена" (1973-1983), у Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання (1983-1987). З 1987 г. – літкансультант Саюза пісьменнікаў Беларусі. Літаратурнай працай пачаў займацца ў 1968 г. Першы верш "Краіна марской красы" быў надрукаваны ў 1968 г. у часопісе "Бярозка". Друкаваў вершы ў часопісах "Полымя", "Маладосць", газеце "Магілёўская праўда". Адзін з аўтараў і стваральнікаў тэлечасопіса "Літаратурная Беларусь", курыраваў выхад у эфір літаратурна-мастацкага тэлечасопіса "Буг" Брэсцкай студыі тэлебачання. Пад яго рэдакцыяй выходзілі штомесячныя перадачы "Сугучча" аб перакладзе на беларускую мову твораў савецкіх і замежных пісьменнікаў. Пісаў пра жыццё сучасніка, яго любоў да Радзімы, роднай мовы, прыроды, раскрываў праблемы сучаснага гарадскога і вясковага побыту.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: