Імя на беларускай мове:   Гусеў Сілан Нікіфаравіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (02.08.1897, в. Калясянка, Чавускі раён, Магілёўская вобласць — 31.03.1986, пахаваны на Паўночных могілках, Мінск).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1940). Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й, 2-й ступеней, медалямі. Удзельнік лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Гусев Силан Никифорович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Гусеў Сілан (Сіла Нічыпаравіч) нарадзіўся ў вёсцы Калесянка Чавускага павета Магілёўскай губерніі ў беднай сялянскай сям’і. Дзве зімы вучыўся ў царкоўна-прыхадской школе, працаваў па найму ў кулакоў. У 1913 г. паехаў у Пецярбург, дзе быў разносчыкам малака, афіцыянтам, чорнарабочым на суконнай фабрыцы, да прызыву ў царскую армію – чорнарабочым на Падольскім цэментным заводзе. У 1917 г. прыкамандзіраваны на крэйсер "Аўрора", прымаў удзел у штурме Зімняга палаца, змагаўся супраць войск Краснова, белапалякаў і кайзераўскіх войск у Беларусі. Займаўся стварэннем атрадаў чырвоных партызан у Чавускім раёне, узначальваў атрад па барацьбе з бандытызмам і дэзерцірствам (1919), служыў у Дняпроўскай ваеннай флатыліі, на Чарнаморскім флоце (1920-1921). З 1921 да 1930 г. – на партыйнай і савецкай рабоце ў Беларусі. Скончыў Камуністычны інстытут журналістыкі (1933), працаваў дырэктарам Дома творчасці пісьменнікаў БССР (да 1941) і адначасова з’яўляўся рэдактарам літаратурнага альманаха "Атака", адказным сакратаром абароннай камісіі аргкамітэта Саюза пісьменнікаў БССР. У час Вялікай Айчыннай вайны ваяваў супраць фашыстаў. З 1945 да 1946 г. працаваў вучоным сакратаром Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. З 1947 г. — на розных пасадах ва ўстановах, звязаных з друкам. У друку С. Гусеў выступаў з 1928 г. Першае яго апавяданне "Перамога" надрукавана ў 1933 г. у часопісе "Полымя рэвалюцыі". Выдаў зборнік апавяданняў "За жыццё" (1934), аповесць "Шлях юнака" (1938), прысвечаныя рэвалюцыйнай барацьбе ў першыя гады савецкай улады. Вынікам асабістага ўдзелу ў Вялікай Айчыннай вайне сталі апавяданне "Гвардзейцы Мацыеўскага" і гістарычная аповесць "Яны абаранялі Мінск".
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: