Імя на беларускай мове:   Губарэвіч Канстанцін Лявонавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (05.01.1907, в. Радучы, Чавускі раён, Магілёўская вобласць – 03.07.1987, Мінск, пахаваны на Паўночных могілках).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Драматург, кінадраматург, тэатральны дзеяч, крытык, сцэнарыст, рэдактар.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1966), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972, за кінасцэнарыі мастацкіх фільмаў ("Дзяўчына шукае бацьку", "Анюціна дарога", "Паланез Агінскага"), Прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1967, за першыя два сцэнарыі). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1955), Дружбы народаў (1976), двумя ордэнамі "Знак пашаны" (1944, 1967), медалямі.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Губаревич Константин Леонович
Псеўданімы:   К.Г.,Тамаш Сталюга, Т. Сталюга
Творчасць:   Губарэвіч Канстанцін Лявонавіч нарадзіўся ў мнагадзетнай сялянскай сям’і на Магілёўшчыне. Скончыў Магілёўскі педагагічны тэхнікум (1927), Дзяржаўны інстытут кінематаграфіі ў Маскве (1932). Працаваў рэдактарам на кінастудыі "Савецкая Беларусь" (1931-1938) і Мінскай студыі кінахронікі (1938-1941), у Вялікую Айчынную вайну на радыёстанцыі "Савецкая Беларусь". З 1944 г. працуе на Беларускім радыё, з 1949 г. – у газеце "Літаратура і мастацтва" загадчыкам аддзела мастацтва, у Міністэрстве культуры Беларусі (1966-1974). З 1926 г. друкаваў прозу, паэзію і публіцыстыку ў альманаху "Дняпроўскія ўсплёскі" магілёўскай філіі "Маладняка". У "Маладым аратым" у пачатку 1926 г. было надрукавана яго апавяданне "Камсамол" і вершы "Куты родныя", "Сёння", затым апавяданне "У вечар маўклівы" і два вершы без назвы. Творы напісаны ў тагачаснай маладнякоўскай плыні. У 1930 г. яго апавяданні выйшлі асобнай кніжкай пад мудрагелістай назвай "Гайда туды і Жывыя шрубы". У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўляўся рэдактарам радыёстанцыі "Савецкая Беларусь" пры Беларускім штабе партызанскага руху ў Маскве, супрацоўнічаў з часопісамі "Раздавім фашысцкую гадзіну", "Партызанская дубінка". У пасляваенны час быў даволі актыўным аўтарам часопіса "Вожык", друкаваў гумарэскі, сатырычныя апавяданні, фельетоны на актуальную для таго часу тэматыку. Найбольш вядомы як драматург. Драматургічную працу, якая заняла цэнтральнае месца ў яго творчасці, К. Губарэвіч пачаў у 1948 г. Першыя п’есы, напісаныя з І. Дорскім – драма "Цэнтральны ход" (пра дзейнасць К. Заслонава ў партызанскім атрадзе ў Вялікую Айчынную вайну) і камедыя "Алазанская даліна" – былі пастаўлены Беларускім тэатрам імя Я. Коласа ў 1948 і 1949 гг. Адным з вядучых напрамкаў яго творчасці з’яўлялася стварэнне п’ес гісторыка-рэвалюцыйнай накіраванасці. Сярод іх найбольшую вядомасць атрымала "Галоўная стаўка" (пра станаўленне савецкай улады на Беларусі) і "Брэсцкая крэпасць" (пра абаронцаў Брэсцкай крэпасці). Маральна-этычныя пытанні паводзін чалавека ў калектыве, яго асабістай грамадзянскай адказнасці ў процістаянні своеўладству дэмагогаў, хабарнікаў, кар’ерыстаў вызначальныя ў п’есах "Простая дзяўчына", "На крутым павароце", "Мядовы месяц". У драме "Першы ўрок" К. Губарэвіч узняў праблему пераемнасці пакаленняў, памяці па загінуўшых у апошняй вайне. Этычна-маральныя, грамадскія праблемы ўзняў у п’есах "З вяршыні відаць далей", "Галоўная роля" і ў камедыі "Ой, "Жыгулі" вы, "Жыгулі"! П’есы К. Губарэвіча ставіліся і за межамі нашай рэспублікі. Яго літаратурная спадчына і сёння служыць справе выхавання і росту духоўнасці. Важкі ўклад К. Губарэвіча і ў кінадраматургію: па яго сцэнарыях пастаўлены мастацкія фільмы "Баям насустрач" (1932), "Анюціна дарога", "Дзяўчынка шукае бацьку" (1959), "Дрэвы на асфальце" (1984), "Паланез Агінскага" (1971), "Неадкрытыя астравы" (1975). Аўтар шэрагу дакументальных і тэлевізійных фільмаў.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: