Імя на беларускай мове:   Рудэнка Таццяна Міхайлаўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (16.04.1959, г. Асіповічы, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэтэса.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Пераможца Асіповіцкага гарадскога творчага конкурсу "Паэты – роднаму гораду". Член Беларускага літаратурнага саюза "Полоцкая ветвь" (2003).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Руденко Татьяна Михайловна
Псеўданімы:   Михаэла
Творчасць:   Нарадзілася паэтэса Таццяна Міхайлаўна Рудэнка на Асіповіччыне. Скончыўшы сярэднюю школу № 4, працавала тэлеграфісткай раённага вузла сувязі. З 1995 г. працуе памочнікам выхавацеля ў спецшколе-інтэрнаце. Пісаць пачала з 2000 г. Яе вершы неаднаразова друкаваліся ў раённай газеце "Асіповіцкі край", у іншых перыядычных выданнях: "Беларуская думка", "Алеся", "Во славу Родины", "Могилёвские ведомости", "Женский калейдоскоп", "Преображение", "Семейный очаг", "Любимая", "Двое". Таццяна Рудэнка – аўтар зборніка вершаў "Я живу, я надеюсь и верю…", пераможца Асіповіцкага гарадскога творчага конкурсу "Паэты – роднаму гораду" 2002 г. У лютым 2003 г. стала членам Беларускага літаратурнага саюза "Полоцкая ветвь". У гэтым жа годзе выйшаў у свет яе другі зборнік вершаў "Кошка-ночь". Зараз пяру Таццяны Рудэнка належаць шэсць зборнікаў. Піша ў асноўным на рускай мове. На рад вершаў Т. Рудэнкі мясцовым кампазітарам Віктарам Шышкаўцом напісаны песні.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: