Імя на беларускай мове:   Васілеўскі Міхаіл Іосіфавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (18.10.1935, в. Забалацце, Чавускі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Расіі, кандыдат сельскагаспадарчых навук
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Василевский Михаил Иосифович
Псеўданімы:   Васілеўскі Міхась
Творчасць:   Васілеўскі Міхась (Міхаіл Іосіфавіч) – сын рэпрэсіраваных у 30-я гады, малалетні вязень. Інвалід па зроку. З 1969 г. жыве ў Падмаскоўі, у вёсцы Базарава Дзмітраўскага раёна. Скончыў агранамічны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, працаваў у раённым апараце, старшынёй калгаса ў роднай вёсцы. Вершамі захапляўся са школы. У студэнцкія гады быў старшынёй літаб’яднання, друкаваў байкі, каламбуры, вершы, апавяданні ў перыядычных выданнях Беларусі, у сатырычным часопісе "Вожык". Член літаратурнага аб’яднання "Маладзік над Проняй". Друкаваўся ў газетах "Дзмітраўскі веснік" і "Лобня", часопісах "Літклуб", "Московский Парнас", "Российский колокол", альманахе "Чайки над Лобней". Яго паэтычны дар ацаніла вядомая паэтка Рыма Казакова і дала рэкамендацыю ў Саюз пісьменнікаў Расіі. Аўтар дзевяці кніг вершаў. На яго вершы кампазітар Фёдар Троіцкі напісаў музыку. Так з’явіўся зборнік песен "Россиюшка". Аб творчасці М. Васілеўскага былі перадачы па АРТ і на тэлестудыі "Вечерний Дмитров".
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: