Імя на беларускай мове:   Аношкін Іван Архіпавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (21.01.1928, в. Антонаўка, Чавускі раён, Магілёўская вобласць – 03.02.2013, Магілёў).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік-сатырык, гумарыст, журналіст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў БССР (1965).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Аношкин Иван Архипович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Аношкін Іван Архіпавіч нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Суражскага педвучылішча (Бранская вобласць) працаваў адказным сакратаром суражскай райгазеты "Маяк Коммуны", закончыў гістарычны факультэт Магілёўскага педінстытута (1964), працаваў рэдактарам Чэрыкаўскай раённай газеты, загадчыкам аддзела абласной газеты "Магілёўская праўда" (1968), шмат год узначальваў абласную пісьменніцкую арганізацыю. Літаратурнай працай пачаў займацца з 1951г. (замалёўкі, фельетоны ў раённых газетах, часопісе "Вожык"). У 1959 г. у бібліятэцы "Вожыка" выйшла першая кніжка І. Аношкіна "Лішні мінус", затым былі іншыя, выдаваліся ў Мінску і Маскве. Большасць твораў – гумарыстычныя. Пісьменнік-гумарыст валодаў асаблівым дарам, асаблівай дабратой. Ён не толькі мог убачыць смешнае ў тых або іншых абставінах, але і апісаць так, каб і чытачу было смешна, ды каб ён не пакрыўдзіўся, пабачыўшы сябе збоку ў недарэчным становішчы, захацеў стаць лепшым, больш спагадлівым. І. Аношкін пісаў свае творы на роднай беларускай мове, і гэта прыдае ім сілу, асаблівы народны каларыт. Яго творчасць заўсёды вызначалася набліжанасцю да народнай душы, да яскравай і жывой беларускай гаворкі. І. Аношкін пісаў для дзяцей, а таксама ў жанры сатыры і гумару. Аўтар многіх зборнікаў апавяданняў, у якіх высмейваюцца заганныя рысы ў характары людзей. Востра выкрываў мяшчанскія норавы адных, высмейваў пазёрства і фанабэрыстасць другіх, сквапнасць і нядобрасумленнасць усіх тых, хто блытаецца яшчэ пад нагамі. Яму належыць нарыс пра Героя Сацыялістычнай Працы А.А. Анюхоўскую. Жыў у Магілёве.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: