Імя на беларускай мове:   Хахлоў Станіслаў Васільевіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (18.12.1968, в. Глінь, Чэрыкаўскі раён, Магілёўская вобласць – ??.??. 2003, г. Касцюковічы, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Хохлов Станислав Васильевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   Хахлоў Станіслаў Васільевіч – паэт. Нарадзіўся ў в. Глінь Чэрыкаўскага раёна. У 1988 г. закончыў Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум імя А.С. Пушкіна, у 1993 г. – Мінскі інстытут культуры. З 1993 па 1996 гг. працаваў бібліёграфам Чэрыкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. З 1996 па 2001 гг. – рэжысёрам раённага метадычнага цэнтра аддзела культуры Чэрыкаўскага райвыканкама. З 2001 па 2003 гг. – намеснік дырэктара раённага Цэнтра культуры г. Касцюковічы. Першыя вершы пачаў пісаць яшчэ ў дзяцінстве. У яго паэзіі адлюстроўваецца любоў да свайго краю, каханне і прыгажосць. Пастаянна друкаваўся на старонках раённай газеты "Заклік Ільіча" г. Чэрыкава, часопісе "Акно". Яго творы ўвайшлі ў зборнікі "Званок з юнацтва", "Пралескі". У 2013 г. Чэрыкаўскай раённай бібліятэкай быў выдадзены асобны зборнік вершаў С. Хахлова "Выбранае".
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: