Імя на беларускай мове:   Сорын Алег Абрамавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (26.12. 1960, г. Чэрыкаў, Магілёўская вобласць – 11.03.2006, г. Чэрыкаў, пахаваны на мясцовых могілках).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Дыплом у намінацыі "Паэзія сярод інвалідаў" (1998), дыплом ІІІ ступені ў намінацыі "Тэксты песень сярод інвалідаў", дыплом ІІ ступені за тэкст песні "Маладзёжная" ў абласным конкурсе маладзёжнай песні (2000).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Сорин Олег Абрамович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Алег Абрамавіч Сорын – паэт. Пасля заканчэння 5 класа з-за хваробы ног быў вымушаны праходзіць навучанне на даму. Друкаваўся ў мясцовай газеце "Заклік Ільіча" (зараз – "Веснік Чэрыкаўшчыны"), рэспубліканскіх газетах "Звязда", "Зямля і людзі", "Магілёўская праўда", часопісах "Акно", "Маладосць". Тэматыка вершаў А. Сорына разнастайная: гэта роздум пра сваю Айчыну, апісанне маляўнічых краявідаў Чэрыкаўшчыны, разважанні пра жыццёвы сэнс чалавека, яго ўнутраны свет. Толькі паэт, якога да глыбіні душы хвалюе і прыгажосць родных прастораў, і лёс звычайнага чалавека, яго думак і пачуццяў, мог напісаць такія вершы як "Снег кахання", "Звановы набат", "Беларусь", "Свішча вецер на альтавай ноце", "Мяне надзея не пакіне", "Што даражэй скарба?", "Жыццёвы сэнс", "Суседская філасофія", "Аб каханні што ведаем мы?", "Калі ідзе апошні снег", "Успамін". "Жыццё даецца чалавеку". Шэраг вершаў мае сацыяльны накірунак, вылучае штодзённыя праблемы чалавека, які жыве ў складаны час змен і пераўтварэнняў: "Нібы аскеты, любім здзекі…", "Нітраты і бюракраты", "Роздум". З аптымізмам глядзіць паэт на будучыню нашай краіны, яе гісторыю і культуру: "Я веру: мова не загіне", "Беларусь", "Айчыны лёс ад нас залежыць". Пяшчотна і клапатліва апісвае паэт родную прыроду: "Мядовы ліпень у расе", "Дзічка". "Яблык", "Ой, у лузе каліна", "Квітнець садам", "Восень", "Лугі ў пяшчотных васільках". Свет чалавека і свет прыроды паэзіі Алега Сорына адзіны і непаддзельны. Менавіта для самаго А. Сорына: "Паэзія – яна вакол, гэта і Сонца, і неба, і птушкі, і кветкі, гэта Радзіма, рэчка, лес і, урэшце, каханне". Толькі паэт павінен бачыць тое, што не бачыць хтосьці, і расказваць аб гэтым сваёй паэтычнай мовай".
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: