Імя на беларускай мове:   Шыцік Уладзімір Мікалаевіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (31.08.1922 г. Шклоў, Магілёўская вобласць – 15.01.2000).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Празаік, журналіст, фантаст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Шитик Владимир Николаевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   У 1949 г. закончыў аддзяленне журналістыкі БДУ. Працаваў у рэдакцыях газет "Сталинская молодежь", "Калгасная праўда", адказным сакратаром газеты "Літаратура і мастацтва". З 1983 г. на творчай рабоце. Першае апавяданне – "Важный заказ" – апублікавана ў 1952 г. у газеце "Сталинская молодежь" на рускай мове. З 1953 г. пачаў пісаць на беларускай мове. Першая аповесць – "Назаўсёды" – надрукавана ў 1958 г. у часопісе "Полымя". Пісьменніка цікавілі жыццё, праца, узаемаадносіны рабочай моладзі, маральна-этычныя праблемы ("Сосны адшумелі сваё", "Майская раніца"). Пісаў таксама фантастычныя аповесці, апавяданні: "Апошняя арбіта", "Зорны камень", "У час не вярнуліся" і інш. У жанры прыгодніцкай літаратуры напісаны кнігі: "Масткі над абрывам", "Другая версія". Пісаў творы для дзяцей ("Як малако на стол прыйшло"). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1962 г.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: