Імя на беларускай мове:   Шаўцоў Іван Міхайлавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (09.09.1920 в. Нікіцінічы, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць — 17.01.2013).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Празаік, публіцыст, мастацтвазнаўца, грамадскі дзеяч.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Шевцов Иван Михайлович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Іван Міхайлавіч Шаўцоў – вядомы пісьменнік, публіцыст, мастацтвазнаўца, грамадскі дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Нарадзіўся ў 1920 г. у вёсцы Нікіцінічы. Працаваў загадчыкам аддзела Шклоўскай раённай газеты "Прамень камунізму", няштатным карэспандэнтам у Аршанскай газеце "Ленінскі прызыў". Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. Пасля вайны паступіў у Літаратурны інстытут імя М. Горкага і абраў жыццёвы шлях пісьменніка. Пачаў пісаць на ваенныя тэмы, бо добра ведаў жыццё салдат і афіцэраў, плаваў на караблях і падводных лодках, ведаў службу пагранічнікаў і адвагу дэсантнікаў. Працуе спецыяльным карэспандэнтам газет "Красная звезда" і "Советский флот", уласным карэспандэнтам газеты "Известия" ў Балгарыі. Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса "Москва". Першым напісаў у "Известиях" пра абаронцаў Брэсцкай крэпасці. У 1954 г. у выдавецтве "Молодая гвардия" выйшла кніга апавяданняў Івана Шаўцова "Юность Болгарии", а ў Тамбоўскім выдавецтве – кніга "Подвиг богатыря". І.М. Шаўцоў вядомы таксама кнігамі "Свет не без добрых людей", "Орел смотрит на солнце", "На краю света", "Тля". Раман "Набат" завершаны ў 1995 г. Ён пра сучасны час Расіі.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: