Імя на беларускай мове:   Паўлікава-Хейдарава Людміла Фёдараўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (11.02.1952, р.п. Ялізава, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэтэса, пісьменніца.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Лаўрэат Лiтаратурнай прэмii iмя Алеся Адамовiча (1996). Прэмія 1980 г. за падборку вершаў у часопісе "Маладосць".
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Павликова-Хейдорова Людмила Федоровна
Псеўданімы:   Людмiла Паўлiкава, Людмiла Паўлiкава-Хейдарава
Творчасць:   Беларуская паэтэса Людміла Паўлікава-Хейдарава нарадзілася на Асіповіччыне, закончыла Ялізаўскую СШ і паступіла ў БДУ на факультэт прыкладной матэматыкі. Працавала старшым інжынерам навукова-даследчага інстытута электронна-вылічальных машын у Мінску, вядучым канструктарам Беларускага навукова-даследчага інстытута арганізацыі і кіравання будаўніцтвам пры Дзяржбудзе БССР, вядучым інжынерам Мінскага навукова-даследчага праектнага інстытута. З 1988 г. – рэдактар, з 1991 г. – намеснік галоўнага рэдактара творчага аб’яднання літаратурна-мастацкіх і пастановачных праграм Беларускага тэлебачання. Першая падборка вершаў Л. Паўлікавай з’явілася ў часопісе "Маладосць" у 1980 г., за якую ёй была прысуджана прэмія года. З таго часу яе вершы змяшчаюцца ў зборніку "Дзень паэзіі", часопісах "Полымя", "Вожык", "Работніца і сялянка", у рэспубліканскіх газетах. Аўтар кніг "Адведзіны рамонкавай паляны", "Тваё святло", "Купанне ў росах", драматычнай паэмы "Можна і нельга" (зборнік "І засталася каса ў пракосе"). У часопісе "Маладосць" друкаваліся і яе апавяданні. З 1989 г. выступае пад уласным прозвішчам Хейдарава і псеўданімам Людміла Паўлікава-Хейдарава – "Плач па анёлу", кніга апавяданняў "Дарт", фiласофская кніга "Вечаровае веча" (фрагменты ў часопісе "Маладосць" за 2009 г.). Пасля ўдзелу ў 8-м Усесаюзным з’ездзе маладых літаратараў СССР вершы Людмілы Хейдаравай ў перакладах на рускую мову можна знайсці ў друкаваных выданнях "Літаратурная газета", зборніку "Маладая гвардыя". У паэтычных творах выяўляюцца фiласофскi роздум, гiсторыка-патрыятычная i любоўная лiрыка, тэмы прыроды i вытокаў чалавечага духу. У празаічных творах аўтарскай пазiцыi ўласцiва дабрадушная iронiя. Пераклала з рускай на беларускую асобныя творы Г. Ахматавай, М. Валошына, М. Лермантава, Б. Пастэрнака, М. Цвятаевай, В. Мандэльштама, творы сучасных украінскіх паэтаў. Лаўрэат Лiтаратурнай прэмii iмя Алеся Адамовiча (1996) за прынцыповасць i майстэрства ў асвятленнi сучасных праблем Беларусi.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: