Імя на рускай мове: |
|
Крупенько Евгений Михайлович |
Псеўданімы: |
|
|
Творчасць: |
|
Крупенька Яўген Міхайлавіч – беларускі паэт, перакладчык. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Фашчаўскай СШ працаваў літсупрацоўнікам у рэдакцыі Шклоўскай раённай газеты "Чырвоны барацьбіт" (1954-1955). Служыў у Савецкай Арміі (1955-1958). З 1958г. – літсупрацоўнік газеты "За вяртанне на Радзіму" (цяпер "Голас Радзімы"), з 1959 г. – часопіса "Блакнот агітатара", з 1961 г. – загадчык аддзела часопіса "Бярозка". У 1970 г. закончыў Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве. Пасля заканчэння інстытута – супрацоўнік газеты "Чырвоная змена".
Член СП РБ з 1980 г.
Першыя вершы ў рэспубліканскім друку апублікаваў у 1956 г. (газета "Чырвоная змена"). Аўтар зборнікаў вершаў "Салаўі" (1969), "Нядзеля" (1972),"Бусліны човен" (1975), "Слон пад мікраскопам" (1978), "Стрэчанне" (1981), "Юбілейныя бліны" (1984), "Карэнні" (1986) і шэрага іншых. Перакладаў на беларускую мову творы грузінскіх і рускіх паэтаў. Выступаў з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі.
|
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў: |
|
|
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях: |
|
|
Крыніцы інфармацыі: |
|
|
|
|
|