Імя на беларускай мове:   Касянкоў Міхаіл Яўхімавіч (Міхась Зарэцкі)
Гады жыцця, месца нараджэння:   (20.11.1901 с. Высокі Гарадзец, Сенненскага павета, Магілёўскай губерні (цяпер Талачынскі раён – 29.10.1937).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Празаік, драматург, кінасцэнарыст, перакладчык, крытык. Прадстаўнік рамантычнага кірунку ў ранняй беларускай савецкай прозе.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Косенков Михаил Ефимович
Псеўданімы:   Зарэцкі Міхась
Творчасць:   Зарэцкі Міхась – празаік, перакладчык, літаратурны крытык, кінасцэнарыст. Нарадзіўся 20 лістапада 1901 г. у сяле Высокі Гарадзец Сенненскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Талачынскі раён) у сям’і вясковага дзяка. Неўзабаве яго бацька быў пераведзены на службу ў царкву вёскі Зарэчча Шклоўскага раёна. Менавіта тут рос і мужнеў будучы пісьменнік і потым узяў сабе псеўданім, які паходзіць ад назвы шклоўскага паселішча – Зарэцкі. Дэбютаваў у 1922 г. апавяданнем, якое было надрукавана ў газеце "Савецкая Беларусь". Аўтар зборнікаў апавяданняў "У віры жыцця" (1925), "Пела вясна" (1925), "Пад сонцам" (1926), "На чыгунцы" (1928), "Ракавыя жаронцы" (1930), апавядання "Бацькаў сын" (1932), аповесці "Голы звер" (1926), раманаў "Сцежкі-дарожкі" (1928), "Вязьмо" (1932), кніжак нарысаў "Падарожжа на новую зямлю" (1929), "Лісты ад знаёмага" (1931). Аўтар п’ес "Сымон Карызна" (1935), "Ная" (1936), кінасцэнарыя "Пачатак шчасця". У 1975 г. выдадзены зборнік выбраных апавяданняў "Пачатак шчасця", у 1989-1991 гг. выйшаў Збор твораў у 4 тамах. Многія рукапісы М. Зарэцкага загінулі, у прыватнасці, гістарычная драма "Рагнеда" (1929), працяг рамана "Крывічы". Пераклаў на беларускую мову раман "Цэмент" Ф. Гладкова (1930), "Прыгоды ўдалага ваякі Швейка ў сусветную вайну" Я. Гашака (ч. 1, 1931). Выступаў і як крытык.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: