Імя на беларускай мове:   Жыгуноў Аляксандр Міхайлавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (27.11.1954 в. Тройца, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Жигунов Александр Михайлович
Псеўданімы:   Жыгуноў Алесь
Творчасць:   Алесь Жыгуноў нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Закончыў Нова-Брашчынскую СШ (1970), працаваў загадчыкам клуба ў вёсцы Баркі. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1976) – настаўнік беларускай і рускай мовы і літаратуры Чарневіцкай СШ Глыбоцкага раёна. З 1980 г. – карэспандэнт-арганізатар Глыбоцкага раённага радыё, з 1988 г. – загадчык аддзела радыёінфармацыі раённай газеты "Шлях перамогі". З 1989 г. працуе ў рэдакцыі раённай газеты "Веснік Глыбоччыны". Жыве ў Глыбокім. Аўтар зборнікаў вершаў "Матчына вышыванка" (1984), "Мая Тройца" (1993), "Пагавары са мной пра восень…" (2004), "Ля цяпельца зары" (2009), зборніка вершаў для дзяцей "Дзе начуе апетыт?". Удастоены другой прэміі рэспубліканскага конкурсу "Сярэбраны Купідон" (2010).
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: