Імя на беларускай мове:   Галіноўская Ніна Васільеўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (18.12.1935, в. Вялікія Лазіцы, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, крытык.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра (2013).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Галиновская Нина Васильевна
Псеўданімы:  
Творчасць:   Галіноўская Ніна Васільеўна – паэт. Нарадзілася на Шклоўшчыне, працавала карэктарам газеты "Мінская праўда" (1962-1963), карэктарам друкарні выдавецтва "Звязда", затым выдавецтва ЦК КПБ (1963-1967). У 1967-1968 гг. – рэдактар мастацкіх фільмаў газеты "Кинонеделя Минска". Сябра СП СССР з 1985 г. Літаратурнай працай займаецца з 1957 г. Першы лірычны верш – "Весна" – апублікавала ў 1958 г. у Скідзельскай раённай газеце "Красное знамя", а сталай літаратурнай працай занялася пазней, калі пераехала ў Мінск. У рэспубліканскім друку выступае з 1960 г. Асноўная сфера творчай дзейнасці — паэзія для дзяцей дашкольнага ўзросту. Вершы Н. Галіноўскай напісаны вобразнай мовай, з любоўю да маленькіх чытачоў. На яе тэксты напісаны песні (Е. Альхімовіч, С. Галкіна, Б. Магаліф, В. Сярых і інш.). У новую кнігу "Няма даравання вайне" (2014) увайшлі вершы і паэма "Пра дзяўчынку Галінку", прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Паэма носіць аўтабіяграфічны характар.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: