Імя на беларускай мове:   Анціпенка Леанід Міхайлавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (25.01.1935, в. Цінькаў, Крычаўскі раён, Магілёўская вобласць – 10.07.2019).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, празаік, публіцыст, сатырык, член Саюза журналістаў Беларусі.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Антипенко Леонид Михайлович
Псеўданімы:   Лявон
Творчасць:   Леанід Міхайлавіч Анціпенка – паэт, празаік, публіцыст, сатырык. Нарадзіўся на Крычаўшчыне. З 1963 г. – літаратурны супрацоўнік, загадчык сельгасаддзела Шклоўскай раённай газеты "Ударны фронт". З 1965 г. працуе намеснікам рэдактара, з 1975 г. – рэдактарам гэтай жа газеты. Член Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь. Першую сваю байку "Мядзведзь і самакрытыка" надрукаваў 20 мая 1954 г. у Чэрыкаўскай раённай газеце. Потым яго байкі, сатырычныя і лірычныя вершы, пародыі, апавяданні друкаваліся ў газетах "Магілёўская праўда", "Звязда", "ЛіМ", "Чырвоная змена", часопісах "Вожык", "Полымя", "Беларусь" і іншых перыядычных выданнях. Сааўтар калектыўных зборнікаў "Вожык у дарозе"(1966), "Беларуская байка" (1986), "Асцюкі за каўняром" (1989), "Ранішняя дарога" (1990) і інш. Выдаў зборнікі вершаў, эпіграм і пародый "За лугамі, за ракою" (1994), "Баравое рэха" (2007), кнігі прозы "Вайна без акопаў" (1999), "На скрыжаваннях лёсаў" (2002). Памёр Леанід Міхайлавіч Анціпенка 10 ліпеня 2019 года.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: