Імя на беларускай мове:   Лук’янаў Мікалай Піліпавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (20.07.1924, в. Лешчанка, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласть – 11.04.2004).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Удастоены звання "Заслужанага работніка сацыяльнага забеспячэння БССР" (1981), з 1990 года член Саюза пісьменнікаў БССР, Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені і медалямі.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Лукьянов Николай Филиппович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Лук’янаў Мікалай Піліпавіч нарадзіўся на Кіраўшчыне. Скончыў сярэднюю школу ў пасёлку Кіраўск (1941). У час Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у партызанскім руху (з кастрычніка 1942 г. па чэрвень 1944 г., партызанскі полк №537 імя Кірава). Быў паранены. Пасля злучэння з Савецкай Арміяй прымаў удзел у баях на фронце. У ліпені 1944 г. на беластоцкім напрамку быў цяжка паранены і страціў зрок. Скончыў педінстытут, затым у 1948-1968 гг. працаваў настаўнікам вячэрняй школы на Бабруйскім прадпрыемстве таварыства сляпых. У 1968-1989 гг. – старшыня Магілёўскага абласнога праўлення таварыства сляпых. Сябра СП СССР з 1990 г. Першае апавяданне апублікаваў у 1963 г. (бабруйская газета "Камуніст"). Аповесць "І цемра адступіла" (часопіс "Маладосць", 1987).
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: