Імя на беларускай мове:   Казека Іван Дарафеевіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (31.08.1915, в. Кострычы, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць – 03.03.2000).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Беларускі савецкі крытык, літаратуразнаўца.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1975), Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР (1976), Сябра саюза пісьменнікаў СССР (1954).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Козеко Иван Дорофеевич
Псеўданімы:   Янка Казека
Творчасць:   Янка (Іван Дарафеевіч) Казека нарадзіўся ў в. Кострычы Кіраўскага раёна ў сялянскай сям’і. Беларускі савецкі крытык і літаратуразнаўца. З верасня 1931 г. працаваў на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце, у 1938-1944 гг. у рэдакцыі шматтыражнай газеты "За ўдарныя тэмпы". Адначасова вучыўся на вячэрнім аддзяленні лесатэхнікума. У 1938 г. скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Дукорскай сярэдняй школе Пухавіцкага раёна. У 1939-1954 гг. служыў ў Савецкай Арміі. У час Вялікай Айчыннай вайны – армейскі палітпрацаўнік. У 1941 г. пад Ельняй быў паранены. Янка Казека актыўна ўдзельнічаў ў літаратурным жыцці краю. Пасля вайны працаваў у рэдакцыі газеты "Літаратура і мастацтва", галоўным рэдактарам дзяржаўнага выдавецтва БССР (пазней выдавецтва "Беларусь"). З 1967 г. – загадчык рэдакцыі народнай асветы і друку, з 1969 г. па 1979 г. – намеснік загадчыка галоўнага рэдактара Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. З рэцэнзіямі, артыкуламі пра беларускую прозу ў друку выступіў упершыню ў 1935 г. Крытычныя артыкулы Янкі Казекі ў многім як бы адлюстроўваюць атмасферу літаратурных пошукаў і здзяйсненняў 20-60-х гг., засяроджваюць увагу на найбольш значных праявах пісьменнікаў. Гэта магістральны напрамак, на якім працавала даследчая думка крытыка. Дзякуючы тэарэтычнай грунтоўнасці, добраму мастацкаму густу, які ўмее заўважыць і падтрымаць усё значна таленавітае, гэтыя даўно напісаныя артыкулы не страцілі сваёй эстэтычнай вагі. У 1976 г. за ўдзел у выданні Беларускай Савецкай Энцыклапедыі яму прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР. Заслужаны работнік культуры Беларусі.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: