Імя на беларускай мове:   Замерфельд Яўген Мацвеевіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (25.11.1912, в. Пархімкавічы (зараз Жылічы), Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць – 29.04.1980, пахаваны ў г. Барысаве, на старых гарадскіх могілках).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, крытык, журналіст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Замерфельд Евгений Матвеевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   Нарадзіўся на Кіраўшчыне. Пачаў пісаць вершы яшчэ ў школе. Пасля заканчэння ў 1930 г. Зембінскай сямігодкі паступіў у Барысаўскі педагагічны тэхнікум. Выкладаў у Нова-Барысаўскай сярэдняй школе №10, сумяшчаючы працу з загадваннем школьным аддзелам у рэдакцыі раённай газеты "Бальшавік Барысаўшчыны". У 1932 г. у альманаху "Ударнікі" былі змешчаны творы Яўгена Замерфельда. Яўген Замерфельд актыўна супрацоўнічаў з літаратурна-мастацкім аб’яднаннем пісьменніцкай моладзі ў БССР "Маладняк". У трох зборніках "Ударнікі" (1931, 1932 і 1934.) выступілі 33 аўтары. Срод іх быў і Яўген Замерфельд. Вучыўся на літаратурна-лінгвістычны факультэце Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага, але пры гэтым працаваў журналістам. На чацвёртым курсе, у 1938 г., быў арыштаваны і бязвінна правёў некалькі месяцаў у турме. Але ў 1939 г. паспяхова скончыў Мінскі педінстытут, выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Барысаўскай сярэдняй школе №2 да 27 чэрвеня. У лютым 1942 г. па заданні падполля ўладкаваўся ў Барысаўскі аддзел ЗАГС на пасаду рэгістратара. З выгнаннем захопнікаў месяц працаваў супрацоўнікам Барысаўскай раённай газеты "Бальшавіцкая трыбуна". У жніўні 1944 г. вярнуўся да настаўніцтва: выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Барысаўскім педвучылішчы, у 1958 г. перайшоў на работу ў школу-інтэрнат г. Барысава. Выкладчыцкую дзейнасць завяршыў у 1974 г. у сувязі з выхадам на пенсію. У яго вершах прысутнічае поўны майстэрства лірызм, але ён аддаваў шмат сіл на стварэнне метадычных распрацовак для сярэдніх школ і дапаможнікаў для настаўнікаў беларускай літаратуры. Уся яго творчая энергія была накіравана на педагагічную дзейнасць. На старонках друку пачаў выступаць з 1929 г. спачатку з вершамі ў літаратурным дадатку "Вясна" да газеты "Камуніст", пазней у "Полымі", "Узвышшы", "Беларусі" і іншых выданнях. Аўтар вершаў, апавяданняў, рэцэнзій і артыкулаў аб творчасці Я. Коласа, А. Куляшова, Я. Маўра, З. Самуйлёнка. У 1934 г. у альманаху "Ударнікі" былі змешчаны яго вершы.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: