Імя на беларускай мове:   Віняцкі Мікалай Фёдаравіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (13.03.1939, в. Чыгірынка, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць – 14.10.2013, пахаваны ў Мінску, на Заходніх могілках).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, тапограф.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Кандыдат тэхнічных навук па спецыяльнасці "Геадэзія".
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Виняцкий Николай Федорович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Мікалай Фёдаравіч Віняцкі – беларускі паэт. Нарадзіўся на Кіраўшчыне. Скончыў мясцовую сямігодку і вучыўся на стацыянары ў Мінскім палітэхнікуме, скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна і аспірантуру пры Беларускім тэхналагічным інстытуце імя С. М. Кірава. Усё сваё далейшае жыццё прысвяціў тапографагеадэзічнай дзейнасці. Кандыдат тэхнічных навук па спецыяльнасці "Геадэзія". Літаратурнай творчасцю займаецца са школьных гадоў. Да выхаду на пенсію працаваў галоўным рэдактарам Беларускага картографа-геадэзічнага аб’яднання "Белгеадэзія". Яго вершы друкаваліся ў часопісах "Маладосць", "Акно", "Падарожнік", газетах "Чырвоная змена", "ЛіМ", "Добры вечар", "Народная газета", "Геадэзіст" і іншых перыядычных выданнях.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: