Імя на беларускай мове:   Скляр Анастасія Iванаўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (23.08.1953, в. Цёмны Лес, Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць – 10.04.2017).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэтэса.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Скляр Анастасия Ивановна
Псеўданімы:   Стася Наречанская, Таисия Плынь, Татьяна Малиновск
Творчасць:   Нарадзілася ў сялянскай сям’і. Вучылася ў Галалобаўскай васьмігадовай школе. У 1972 г. скончыла Мінскае вучылішча паліграфіі. У 1981 г. атрымала дыплом Мінскага інстытута культуры. Пасля працавала ў Гомельскім абласным тэатры лялек, у навукова-метадычным цэнтры культуры Гомельскай вобласці. У 2001 г. А. І. Скляр вярнулася на радзіму ў Дрыбінскі раён, працавала ва ўстановах культуры раёна. З’яўляецца членам клуба творчых сустрэч "Вянок Дрыбіншчыны". Зараз на заслужаным адпачынку, жыве ў вёсцы Міхееўка. Пісаць пачала вершы з дзяцінства. Першыя публікацыі з’явіліся на старонках абласной газеты "Гомельская правда" ў 1984 г. Аўтар трох зборнікаў вершаў: "Это просто судьбой напророчено..." (2001), "С любовью о любви" (2011), "Дороги в будущее" (2013). Член клуба "Вянок Дрыбіншчыны" з 1998. Дыпламант раённага конкурсу паэзіі і кароткага апавядання "Дрыбіншчына літаратурная" і II рэгіянальнага фестывалю народнай творчасці, народных промыслаў і рамёстваў "Дрыбінскія таржкі" (2012).
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: