Імя на беларускай мове:   Маліноўскі Уладзімір Іванавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (07. 04. 1939, в. Цёмны Лес, Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Грамадскі дзеяч, настаўнік, журналіст, вучоны, пісьменнік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Прафесар кафедры паліталогіі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, доктар гістарычных навук, дацэнт.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Малиновский Владимир Иванович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Маліноўскі Уладзімір Іванавіч – прафесар кафедры паліталогіі Акадэміі ўпраўлення пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, доктар гістарычных навук, дацэнт, грамадскі дзеяч, настаўнік, журналіст, вучоны, пісьменнік. Нарадзіўся на Магілёўшчыне, скончыў Галалобаўскую сярэднюю школу (1952), вучыўся ў Мсціслаўскім педагагічным вучылішчы (1952-1954), потым у Крычаўскім педагагічным вучылішчы (1954-1956), скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1961-1966), Акадэмію грамадскіх навук ЦК КПСС (1977-1980). Працаваў настаўнікам пачатковых класаў у Пуплоўскай пачатковай школе Горацкага раёна (1956-1958). Служыў у радах Савецкай арміі ў складзе Групы Савецкіх войск у Германіі (1958-1961). Працаваў рэдактарам Беларускага радыё, Мінскага абласнога радыё (1964-1971), інструктарам Кастрычніцкага РК КПБ г. Мінска, Мінскіх гаркома і абкама КПБ, загадчыкам сектара друку, радыё і тэлебачання Кастрычніцкага РК КПБ (1971-1977), загадчыкам лабараторыі па абагульненні вопыту партыйнай работы, намеснікам загадчыка кафедры Мінскай вышэйшай школы (1980-1991), кафедры эканамічных і палітычных навук БДУ імя У. І. Леніна (1991-1994), намеснікам дэкана факультэта менеджмента, памочнікам рэктара, вучоным сакратаром Савета Акадэміі Кіраўніцтва пры Прэзідэнце РБ (1994-2008). Абараніў кандыдацкую дэсертацыю па тэме "Дзейнасць Кампартыі Беларусі па каардынацыі вуснай і друкаванай прапаганды" (1980). Аўтар і сааўтар навуковых прац, артыкулаў (больш за 30). У шлюбе з Меер Тамарай Вітальеўнай, мае сына. З верасня 2008 г. – пенсіянер. Першы артыкул "Вялікая радня" быў апублікаваны ў газеце "Калгасная праўда" ў 1962 г. Аўтар трылогіі "На перекрёстках судьбы" (2000-2010). Заснаваны на аналізе гістарычнай рэчаіснасці, раман мае аўтабіяграфічны характар. Але гэта не толькі хроніка жыцця вялікай сям’і Маліноўскіх, а хутчэй за ўсё абагулены партрэт беларускай сялянскай сям’і. Працуе над раманам пад рабочай назвай "Однолюб" ("Подкаблучник").
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: