Імя на беларускай мове:   Лапіцкі Барыс Міхайлавіч (Казанаў Барыс)
Гады жыцця, месца нараджэння:   (26.12.1938, в. Расна, Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць, Беларусь – 03.11.2016, г. Кацрын (Ізраіль).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік, сцэнарыст, настаўнік, журналіст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза журналістаў, член Саюза пісьменнікаў СССР з 1987 г., член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Расіі. Уладальнік Нацыянальнай прэміі Расіі (2006) у намінацыі проза "Золотое перо России" за кінафільмы "Прызыўнік" (Беларусьфільм, 1987) і "Палонка" (Масква, 1984).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Лапицкий Борис Михайлович
Псеўданімы:   Казанаў Барыс
Творчасць:   Лапіцкі Барыс Міхайлавіч (Казанаў Барыс) нарадзіўся на Магілёўшчыне ў сям’і музыканта. У гады Вялікай Айчыннай вайны выхоўваўся ў Міяскім дзіцячым доме на Урале. У 1946 г. вярнуўся на радзіму. Скончыў філалагічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1962). У 1962-1964 гг. служыў матросам на параходзе "Бранск" на Далёкім Усходзе. Завочна скончыў Уладзівастоцкую мараходную школу (1963), стаў прафесійным мараком, працаваў на Далёкім Усходзе на зверабойных, рыбалоўных, вадалазных, навуковых суднах, матросам у Мурманскім экспедыцыйным атрадзе. Прымаў удзел у геаграфічных экспедыцыях у Берынгавым і Ахоцкім марах. З 1964 г. жыў у Мінску. Быў карэспандэнтам Беларускага радыё (1964-1966) і тэлебачання (1968-1971), спецыяльным карэспандэнтам газеты "Літаратура і мастацтва" (1976-1982). Сябра СП СССР з 1987 г. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Расіі. Піша на беларускай і рускай мовах. Друкавацца ва ўсесаюзных і рэспубліканскіх часопісах "Нёман", "Полымя", Юность", "Дальний Восток" пачаў з 1962 г. Аўтар раманаў, аповесцей і апавяданняў. Па яго кнігах і сцэнарыях было знята 12 дакументальных і мастацкіх фільмаў: "Паляванне са старым сабакам", "Прыцяжэнне вады", "Призывник", "Полынья", "Чалавек і мора" і інш. Кінафільмы не аднойчы адзначаліся на Міжнародных кінафестывалях. Дакументальны фільм "Паляванне са старым сабакам" атрымаў прыз "Сярэбраны алень" на Міжнародным кінафестывалі ў Венецыі (1968), тэлефільм "Прыцяжэнне вады" стаў лаўрэатам Міжнароднага фестывалю "Чалавек і мора" ў Юрмале (1985). У 2006 г. Барыс Казанаў стаў уладальнікам Нацыянальнай прэміі Расіі ў намінацыі проза "Золотое перо России" за кінафільмы "Прызыўнік", "Палонка". Прафесійная дзейнасць Б. Казанава знайшла яркае адлюстраванне ў яго творчасці. Абраўшы марскую тэматыку, пісьменнік стаў першаадкрывальнікам новых тэм, стваральнікам яркіх кніг, якім не вызначана састарэць. Васіль Быкаў, прачытаўшы "Шантанские острова", напісаў Б. Казанаву ўсхваляванае пісьмо. Паводле яго слоў, творы пісьменніка настолькі добрыя, што напісаны наперад свайго часу. Вобразны язык, нестандартныя краскі, нібы існуючыя менавіта для такіх апісанняў – усё гэта сведчыць аб вялікім таленце пісьменніка. Яго творчасць – каштоўны здабытак культурнай спадчыны свету, роднай Магілёўшчыны. З 1995 г. Барыс Казанаў пераехаў жыць у Ізраіль. Ён – ганаровы член клуба творчых сустрэч "Вянок Дрыбіншчыны", які дзейнічае пры Дрыбінскай раённай бібліятэцы.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: