Імя на беларускай мове:   Кудлачоў Віктар Сямёнавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (15.01.1936, в. Сласцёны, Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, паэт-песеннік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2011). Узнагароды: Ганаровая Грамата Саюза пісьменнікаў СССР (1989); Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь" (1994); Лаўрэат прэміі Гродзенскага аблвыканкама ім. А. Дубко "За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва" (2006); Дыпламант рэспубліканскага літаратурнага конкурсу на лепшы твор у намінацыі "Дзіцячая літаратура" за кнігу "Сонца ранак падарыла" (2008); Дыплом за плённую працу ў галіне дзіцячай літаратуры і ў сувязі з 75-годдзем з дня нарадження. Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2011); Ганаровая Грамата за значныя дасягненні ў літаратурна-творчай і грамадска-культурнай дзейнасці, актыўную грамадзянскую пазіцыю, шматгадовую добрасумленную працу (2014); Імя Віктара Кудлачова рашэннем Гродзенскага аблвыканкама занесена ў Кнігу Славы Гродзенскай вобласці з уручэннем нагруднага знака "За шматгадовую літаратурна-творчую дзейнасць, важкі ўклад у развіццё дзіцячай літаратуры" (2012); Рашэннем педагагічнага савета Гродзенскага Гуманітарнага каледжа – УСО ГрДУ імя Я. Купалы (2014) імя Віктара Кудлачова прысвоена бібліятэцы каледжа; Узнагароджаны ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі" медалём "За вялікі ўклад у літаратуру"(2016); Дыплом пераможца літаратурнага конкурсу ГА "СПБ" за кнігу "Война глазами ребенка" (2015); Дыплом Міністэрства інфармацыі РБ ўдзельніку рэспубліканскай акцыі "Лета з добрай кнігай" за актыўную прапаганду кнігі і чытання (2015); Дыплом фіналіста Міжнароднага конкурсу лірыка-патрыятычнай паэзіі імя паэта і ваяра Ігара Грыгор’ева ў Санкт-Пецярбургу (2017); "Ганаровы грамадзянін Дрыбінскага раёна" (2019).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Кудлачев Виктор Семенович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Кудлачоў Віктар Сямёнавіч – Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Віктар Кудлачоў піша кнігі рэльефна-кропкавым шрыфтам па сістэме Брайля. У 1945 годзе Віктар Кудлачоў ад разрыву фашысцкай міны быў паранены і страціў зрок. У 1947–1954 гг. вучыўся ў Гродзенскай школе-інтэрнаце для сляпых дзяцей і адначасова ў Гродзенскай музычнай школе №1, а ў 1954–1958 гг. ў Гродзенскім музычна-педагагічным вучылішчы. У 1976 годзе скончыў двухгадовы факультэт грамадскіх карэспандэнтаў газеты, радыё і тэлебачання пры абласной газеце "Гродненская правда". Атрымаўшы дыплом настаўніка спеваў і музыкі, 52 гады працаваў выкладчыкам музыкі па класе баяна ў Гродзенскай школе – інтэрнаце для дзяцей з парушэннямі зроку. З 2010 года – пенсіянер. Літаратурнай творчасцю пачаў займацца з 1970 г. Упершыню яго творы былі надрукаваны ў 1972 г. у абласной газеце "Гродзенская праўда". Друкаваўся на старонках рэспубліканскіх газет "Зорька", "Сельская газета", "Настаўніцкая газета", у калектыўных зборніках. Першая кніга паэта "Я расту" выйшла ў свет у 1981 г. У пісьменніцкім багажы паэта больш за 20 аўтарскіх і болей за 40 калектыўных зборнікаў, у тым ліку ў анталогіі сучаснай паэзіі і прозы Санкт-Пецярбурга, у зборніках, выданных у Маскоўскім выдавецтве "Кніжны дом"; 70 вершаў пакладзены на музыку расійскім кампазітарам Р. Чабанавым. Піша Віктар Кудлачоў пераважна для дзяцей. Яго кнігі называюць "маленькай энцыклапедыяй вялікага дзіцячага жыцця", якая змясціла ў сябе радкі аб працы, прафесіях, прыродзе, сяброўстве. Глыбокая любоў да роднай зямлі, яркія вобразы і фарбы далёкага дзяцінства, мелодыі і рытмы музыкі, розныя характары герояў – усё гэта склала аснову яго творчасці. Зараз паэт жыве ў Гродна, працягвае займацца літаратурнай творчасцю.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: