Імя на беларускай мове:   Кананкоў Анатоль Андрэевіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (17.10.1935, в. Новая Слабада, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць – 27.05.2006, г.п. Дрыбін, пахаваны на могілках у Дрыбіне).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Пераможца раённага конкурсу "Славяць край свой у песнях і вершах" (1997), лаурэат Рэспубліканскага экалагічнага форума (2002), прызёр Рэспубліканскага конкурсу на лепшую публікацыю на экалагічную тэматыку "Мой родны кут, як ты мне мілы" (2003). У 2006 г. атрымаў падзячны ліст ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за творчыя поспехі і дасягненні.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Кононков Анатолий Андреевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   Анатоль Андрэевіч Кананкоў – паэт. Нарадзіўся на Магілёўшчыне, скончыў будаўнічы тэхнікум, мараходнае вучылішча, працаваў на караблях дальняга плавання. Друкавацца пачаў у армейскай газеце "На баявым пасту". Паэтычныя творы А.А. Кананкова розныя па сваёй тэматыцы. Паэт з аднолькавым майстэрствам і творчай узнёсласцю пісаў вершы на патрыятычную тэматыку, вершы аб роднай прыродзе. І, канешне ж, аб каханні. Як сапраўдны патрыёт сваёй Радзімы, Анатоль Андрэевіч пісаў на роднай беларускай мове, мове бацькоў і прадзедаў. На якую б тэму не былі вершы Анатоля Андрэевіча, іх аб’ядноўвае адно – паэт не фальшывіў, не ішоў супраць свайго сэрца. Яго вершы сагрэты душэўнай цеплынёй, любоўю да людзей, прыроды, да ўсяго жывога. Шмат яго вершаў пакладзены на музыку: "Бацькоўскі край", "Трылесінскі куток", "Рэха жураўлінае" і інш. Анатоль Кананкоў займаў актыўную жыццёвую пазіцыю, супрацоўнічаў з раённымі грамадскімі арганізацыямі, быў частым госцем у сродках масавай інфармацыі. З 1998 па 2006 гг. Анатоль Кананкоў – нязменны старшыня клуба "Вянок Дрыбіншчыны".
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: