Імя на беларускай мове:   Кананкова Анастасія Андрэеўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (05.04.1936, в. Віравая, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэтэса, празаік. Піша апавяданні, вершы, гумарэскі, тэксты песен, байкі.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Лаурэат Рэспубліканскага экалагічнага форума (2002), прызёр рэспубліканскага конкурса на лепшую публікацыю на экалагічную тэматыку "Мой родны кут, як ты мне мілы" (2003), у 2006 г. атрымала падзячны ліст ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за творчыя поспехі і дасягненні.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Кононкова Анастасия Андреевна
Псеўданімы:  
Творчасць:   Анастасія Андрэеўна Кананкова – паэтэса, празаік. Нарадзілася на Магілёўшчыне, працавала майстрам-закройшчыкам у Слаўгарадскім КБА, потым была праца ў аддзеле архітэктуры Слаўгарадскага райвыканкама. Друкавацца пачала ў газеце "Ленінскі шлях", потым у раённай газеце "Савецкая вёска". Друкуецца ў абласных газетах. У яе творах знайшлі сваё адлюстраванне адносіны да Радзімы, да роднай прыроды, асабістыя перажыванні, разважанні і роздум аб сэнсе жыцця. Прырода для Анастасіі Андрэеўны – крыніца натхнення. Вялікая колькасць вершаў прысвечана роднаму краю, Слаўгарадчыне, Дрыбіншчыне. Шмат вершаў пакладзена на музыку і ўвайшло ў рэпертуар самадзейных артыстаў Магілёўшчыны. А. А. Кананкова – член клуба "Вянок Дрыбіншчыны". Жыве ў г. Магілёве, з’яўляецца членам літаратурнага аб’яднання "Ветэран" пры Магілёўскім гарвыканкаме. Друкуецца ў раённых і абласных газетах і часопісах. Дыпламант раённага конкурсу паэзіі і кароткага апавядання "Дрыбіншчына літаратурная" ў рамках Года кнігі і ІІ рэгіянальнага фестывалю "Дрибинские торжки" (2012). Анастасія Андрэеўна з’яўляецца пастаянным удзельнікам і дыпламантам штогадовага конкурсу "Славім Дрыбінскі наш край" у рамках рэгіянальнага фестывалю народнай творчасці, народных промыслаў і рамёстваў "Дрыбінскія таржкі", у 2018 г. была ўзнагароджана дыпломам у намінацыі "За самы яркі твор пра родны край". Прызёр рэспубліканскага конкурсу на лепшую публікацыю на экалагічную тэматыку "Мой родны кут, як ты мне мілы" (2003). З’яўляецца членам клуба творчых сустрэч "Вянок Дрыбіншчыны", які існуе пры Дрыбінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: