Імя на беларускай мове:   Казакоў Міхаіл Аўрамавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (8.10.1938, в. Халіпы, Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць – 16.03.2000, Ялта).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, перакладчык.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Украіны (1984). Узнагароджаны медалём, Ганаровай Граматай Вярхоўнага Савета УССР.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Казаков Михаил Аврамович
Псеўданімы:   М. Бярозкін, К. Міхайлаў
Творчасць:   Першыя вершы М. Казакова былі надрукаваны ў крычаўскай раённай газеце "Шлях сацыялізма" ў 1956 г. У рэспубліканскім друку ўпершыню выступіў у 1958 г. Аўтар васьмі кніг паэзіі, якія выйшлі ў Кіеве, Мінску, Сімферопалі, Ялце: "Млечны шлях" (1969), "Семь колодезей" (1976), "Родныя гарызонты" (1982), "Вечный родник" (1988), "Вянок васільковы" (1992); шэрагу калектыўных зборнікаў і анталогій. Член Саюза пісьменнікаў Украіны з 1984 г. Першая кніга паэта на беларускай мове выйшла ў Мінску, хаця ў гэты ён час жыў і працаваў у Крыму. Памяццю аб зямлі бацькоў дыхаюць яго радкі, напісаныя на дзвюх мовах. Болем і радасцю адкрыццяў напоўнены радкі аб Крыму, аб адзінстве славянскім, аб шчодрасці трох брацкіх народаў. Не выпадкова менавіта радкамі М. Казакова адкрываецца анталогія разнамоўнай паэзіі Украіны – двухтомнае выданне 1995 г. "На нашій, на своій землі". М. Казакоў пісаў гумарыстычныя вершы, займаўся перакладамі на рускую і беларускую мовы. Менавіта ў яго перакладах многія вершы рускіх і ўкраінскіх паэтаў сталі вядомыя ў Беларусі, а беларускіх – у Расіі і Украіне. Многія яго вершы пакладзены на музыку.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: