Імя на беларускай мове:   Непачаловіч Іван Данілавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (25.05.1917, в. Мінкавічы, Старадарожскі раён, Мінская вобласць – 03.07.1969, в. Дараганава, Асіповіцкі раён, пахаваны ў в. Мінкавічы, Старадарожскі раён).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Сябар СП СССР з 1958 г.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Непочалович Иван Данилович
Псеўданімы:   Янка Непачаловіч
Творчасць:   Беларускі паэт Янка Непачаловіч нарадзіўся на Міншчыне. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў загадчыкам хаты-чытальні ў в. Крываносава Старадарожскага раёна (1934). У 1935 г. паступіў на літаратурны факультэт Мінскага педінстытута. У час вайны жыў у в. Мінкавічы. З 1942 г. быў сувязным партызанскай брыгады імя Кірава, выконваў яе заданні. Пасля вайны працаваў настаўнікам у Дзяржынску (1944-1947), інспектарам школ Старадарожскага раёна (1947-1948). З 1948 г. – настаўнік у вёсцы Дараганава Асіповіцкага раёна. У 1967 г. пераехаў у Мінск, працаваў у выдавецтве "Народная асвета". Першыя вершы Я. Непачаловіча былі надрукаваны ў 1936 г. у часопісе "Полымя рэвалюцыі". Першая кніга паэта – "Мера любві" – выйшла ў свет у 1958 г. Другая прыжыццёвая кніга паэзіі – "Позні паром" – выйшла ў 1967 г. На верш Я. Непачаловіча Ю.Семяняка напісаў папулярную песню "Табе маё прызнанне". Паэт трагічна загінуў у вёсцы Дараганава Асіповцкага раёна. Пахаваны на радзіме ў в. Мінкавічы. У 1977 г. выдадзены зборнік вершаў паэта "Перад захадам сонца".
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: