Імя на беларускай мове:   Кавалёва Ніна Дзмітрыеўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (28. 06. 1949, в. Еськаўка, Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць, Беларусь – 16.03.2020).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэтэса.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь (1997),народнага літаратурнага аб’яднання “Роднае слова”, ганаровы член Горацкай раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”, літаратурнага клуба “Вянок Дрыбіншчыны”, ваенна-гістарычнага клуба “Авиагруппа 122” (г. Масква). Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Васіля Хомчанкі Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі (2011), суіскальнік міжнароднай прэміі "Філантроп" (2000). Узнагароджана дыпломам 1-й ступені за лепшую песню аб магілёўскай міліцыі ў намінацыі "Сучасная эстрадная песня" (2008); дыпломам 1-й ступені рэспубліканскага літаратурнага конкурса, прысвечанага 20-годдзю грамадскага аб’яднання "Беларускае таварыства інвалідаў" (2008); дыпломам 1-й ступені абласнога агляду-конкурсу творчасці інвалідаў (2008), дыпломам другой ступені Магілёўскага абласнога літаратурнага конкурсу, прысвечанага памяці Канстантына Сіманава, у намінацыі "Паэзія" (2012), дыпломам першай ступені ў Магілёўскім абласным конкурсе "Душа в заветной лире", прысвечаным памяці А. С. Пушкіна, у намінацыі "Паэзія" (2013) і інш. (больш за 20 ганаровых грамат і дыпломаў). Лаўрэат рэспубліканскага конкурсу “Жанчына года-2019” (намінацыя “Духоўнасць і культура”), лаўрэат звання “Чалавек года-2018” Горацкага раёна.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Ковалева Нина Дмитриевна
Псеўданімы:  
Творчасць:   Кавалёва Ніна Дзмітрыеўна нарадзілася на Магілёўшчыне. Скончыла Еськаўскую васьмігадовую школу (1964). Пасля вучылася ў Дрыбінскай сярэдняй школе. У 1965 г. паступіла ў Аршанскае тэкстыльнае вучылішча, працавала ткачыхай на Аршанскім ільнокамбінаце. Потым было замужжа, жыццё ў Краснаярску, Днепрапятроўску. У 21 год цяжка захварэла, стала інвалідам 2-ой групы і вярнулася ў вёску, а ў 28 год ёй далі 1-ю групу інваліднасці. У гэты час Ніна Кавалёва пачала пісаць вершы. Першым яе настаўнікам у паэзіі стаў загадчык аддзела культуры газеты "Советская Белоруссия" Ярохін Раман Аляксеевіч. Дзякуючы яго дапамозе вершы сталі справай усяго наступнага жыцця Н. Кавалёвай. Першая падборка вершаў была апублікавана ў газеце "Советская Белоруссия", потым у часопісах "Нёман", "Рабочая смена", "Окно", "Надежда", "Голос пионера" (г. Іашкар-Ала), "Камена" (Масква), "Белые снегири", зборніку "Дзень паэзіі", у газетах "Наша доля", "Вера", "Магілёўскія ведамасці", "Магілёўская праўда", "Зямля і людзі". Вершы гучалі на абласным і рэспубліканскім радыё, абласным і рэспубліканскім тэлебачаннем здымаліся тэлеперадачы аб ёй. У 1986 г. пабачыў свет першы калектыўны зборнік "Петя Зяблик и его кораблик". Пасля яго выдання Ніна Кавалёва разам з бацькамі пераехала жыць у г. Горкі. Нягледзячы на хваробу, тут пачалося паўнацэннае жыццё паэтэсы. Да яе пацягнуліся вучні, студэнты, яна сустракалася з працоўнымі калектывамі горада і раёна, узначальвала гурток "Проба пяра", які быў арганізаваны ў гімназіі №5 (1989-1990). Дзіцячыя вершы друкаваліся ў газеце "Ленінскі шлях", а ганарары за іх былі пералічаны ў "Фонд Міру" і ў фонд "Дзеці Чарнобыля". Першы зборнік вершаў "Напиток певчих птиц" (1993) выйшаў пры падтрымцы Горацкага гісторыка-этнаграфічнага музея, дырэктарам якога быў В.М. Ліўшыц. У лютым 1997 г. беларускія пісьменнікі прынялі яе ў свае рады. Ніна Кавалёва аўтар і сааўтар болей 20-ці паэтычных зборнікаў для дарослых і дзяцей. Піша на рускай і беларускай мовах. На яе вершы самадзейнымі і прафесійнымі кампазітарамі напісана больш за 40 песен. Да многіх з іх яна сама напісала музыку. Апошнім часам літаратурная скарбонка Ніны Дзмітрыеўна Кавалёвай была дапоўнена новымі жанрамі – інсцэніроўкамі і казкамі ў вершах. У 2005 г. Р. А. Ярохін напісаў кнігу "Интонация вздоха", дзе побач з таленавітымі і славутымі імёнамі (Іван Шамякін, Якуб Колас, Пімен Панчанка, Іван Чыгрынаў, Райманд Паўлс, Эдыта П’еха і інш.) стаіць імя Ніны Кавалёвай. На 50-ці старонках гэтай кнігі змешчана іх асабістая перапіска, якая дае магчымасць уявіць духоўную сілу паэтэсы і зацвярджае многія факты яе жыцця. Няглядзячы на амаль поўную паралізацыю (яна не можа нават самастойна паварушыцца), паэтэса плённа працуе. Яна ганаровы член народнага аматарскага аб’яднання "Роднае слова", створанага пры Горацкім этнаграфічным музеі і клуба творчых сустрэч "Вянок Дрыбіншчыны", якое дзейнічае пры Дрыбінскай раённай бібліятэцы, пераможца раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсаў. Інфармацыя аб актыўнай творчай дзейнасці, яе вершы часта публікуюцца на старонках перыядычных выданняў: "Літаратура і мастацтва", "Магілёўскія ведамасці", "Зямля і Людзі", "Рэгіянальныя ведамасці", "Ленінскі шлях", "Узгорак", "Савецкая вёска" і інш., запісваюцца радыёперадачы, здымаюцца відыёфільмы. Жыццё і творчасць Н. Кавалёвай сталі прадметам даследвання для настаўнікаў і вучняў школ Дрыбінскага і Горацкага раёнаў. Узнагароджана дыпломам I ступені за лепшую песню аб магілёўскай міліцыі ў намінацыі «Сучасная эстрадная песня» (2008); дыпломам I ступені рэспубліканскага літаратурнага конкурса, прысвечанага 20-годдзю грамадскага аб’яднання "Беларускае таварыства інвалідаў" (2008); Дыпломам I ступені абласнога агляду-конкурсу творчасці інвалідаў (2008). Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Васіля Хомчанкі Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі (2011); дыпломам другой ступені Магілёўскага абласнога літаратурнага конкурсу, прысвечанага памяці Канстанціна Сіманава (2012); дыпломам I ступені ў Магілёўскім абласным конкурсе "Душа в заветной лире", прысвечаным памяці А. С. Пушкіна, у намінацыі "Паэзія" (2013) і інш. (больш за 20 ганаровых грамат і дыпломаў). На малой радзіме паэтэсы, пры Цемналескай бібліятэцы-філіяле створаны музейны пакой "Паэтычная зорка маленькай радзімы" (2013). На сайце ДУК "Дрыбінская бібліятэчная сетка" створана асабістая старонка паэтэсы, дзе змешчана інфармацыя аб жыцці і творчасці знакамітай зямлячкі і рабоце музейнага пакоя. "Чалавек года-2019" Горацкага раёна. Творы Ніны Кавалёвай спрыяюць захаванню і папулярызацыі культурнай спадчыны роднага краю, духоўна-маральнаму і патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення. Яе зборнік вершаў і абрадаў "Як купалі ў купелі", прысвечаны Году малой радзімы, стаў знакавай падзеяй у літаратурным жыцці раёна і на яе малой радзіме, атрымаў станоўчыя водгукі не толькі простых чытачоў, але і прафесійных літаратараў, дзеячаў культуры Беларусі. У зборнік увайшлі вясковыя абрады, якія помняцца з дзяцінства, перакладзеныя на вершы, і нават прыпеўкі. Да 70-годдзя Ніны Кавалёвай выйшла кніга "Душы ня спынецца палёт ...", у якой сабраны некаторыя матэрыялы пра творчасць нашай зямлячкі, вершы-прысвячэнні ад калег па пяру.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: