Імя на беларускай мове:   Бутрамееў Уладзімір Пятровіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (20.03.1953, в. Расна, Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Празаік, драматург.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член СП СССР (1987). Лаўрэат гісторыка-літаратурнай прэміі "Клио" за 2015 год. Многія кнігі, падрыхтаваныя У.П.Бутрамеевым былі ўдастоены прэміі "Кніга года" Рускага біяграфічнага інстытута, Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі і "Літаратурнай газеты", у тым ліку серыя энцыклапедыі: "Дзіцячы Плютарх. Сусветная гісторыя ў асобах". Кніга "Амар Хайям і персідскія паэты X-XVI стагоддзяў" адзначана дыпломам ЮНЕСКА "Лепшае выданне, якое ўносіць значны ўклад у дыялог культур".
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Бутромеев Владимир Петрович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Бутрамееў Уладзімір Пятровіч – празаік, драматург, перакладчык, літаратуразнаўца. Працаваў на Слонімскай папяровай фабрыцы, настаўнікам у вячэрняй школе, у Слонімскім прафесійна-аматарскім тэатры. У 1985 г. па рэкамендацыі кінастудыі «Беларусьфільм» паступіў на сцэнарнае аддзяленне Вышэйшых двухгадовых курсаў сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве, якое скончыў у 1987 г., атрымаўшы спецыяльнасць кінадраматурга мастацкага фільма. Вучыўся ў Маскве на Вышэйшых літаратурных курсах (1989-1991 гг.). З 1991 г. працаваў на Беларускім тэлебачанні. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1987 г. Першыя апавяданні друкаваліся ў горацкай раённай газеце «Ленінскі шлях», піянерскіх газетах. У рэспубліканскім друку пачаў выступаць з 1982 г. Уладзімір Бутрамееў пачынаў пісаць на рускай мове, у час усплёску адраджэнскай хвалі паверыў у беларускую ідэю і як аўтар беларускіх твораў зацікавіў грамадскасць. Творчасці характэрны ўплыў беларускай і рускай класікі. Пісьменнік у сваіх творах адлюстроўвае сельскі побыт, жыццё школы, узаемаадносіны настаўнікаў і вясковых працаўнікоў. Шмат што ў яго творах мела сваім вытокам беларускі фальклор. Пра гэта добра сведчыць назва яго аповесці «Дзе свята, там і я, або Казка-байка пра тое, як жыў, па свеце цягаўся, памёр і жывы застаўся лоўкі мужык Несцерка». Уладзіміру Бутрамееву ў асаблівай ступені ўласцівы гістарызм светаўспрымання. Гэтая асаблівасць творчасці выразна выявілася ў рамане «Карона Вялікага Княства» (1999). Аўтар кніг на рускай мове, якія выдаваліся ў Маскве: «Любить и верить» (1986), «Сдвиженье» (1990), аповесці «Где праздник, там и я, или Сказка-басня о том, как жил, по свету бродил, умер и живым остался ловкий мужик Нестерка». П’еса «Ізноў Несцерка» (1986) створана паводле фальклорных крыніц. П’еса «Страсці па Аўдзею» (другая назва – «Крык на хутары», 1989), напісаная па адной з частак рамана «Зямля і людзі», у пастаноўцы Беларускага акадэмічнага тэатра ўвайшла ў лік класічных твораў беларускай драматургіі, у 1991 годзе была вылучана на Дзяржаўную прэмію СССР. У Беларускім акадэмічным тэатры была пастаўлена і частка трылогіі Уладзіміра Бутрамеева «Театр Достоевского» («Один судный день из жизни братьев Карамазовых», «Преступления бесов и наказание идиотов» и «Вечный Фома»). Апошняе дзесяцігоддзе ён паспяхова займаецца кніжным бізнесам у Маскве і піша на рускай мове. Раман-містыфікацыя «Корона Великого княжества» ў 1999 годзе атрымаў прэмію часопіса «Дружба народов» як лепшая публікацыя года і ўвайшоў у шорт-ліст прэміі «Русский Букер». Уладзімір Бутрамееў – лаўрэат гісторыка-літаратурнай прэміі «Клио» за 2015 год. Першая частка трылогіі «В призраках утраченных зеркал» раман «Земля и люди» увайшоў у лонг-ліст прэміі «Ясная Поляна» і шорт-ліст прэміі «Золотой Дельвиг». У рамане «Жизнь людей» аўтар, працягваючы традыцыі прозы Гогаля і Андрэя Платонава, пераасэнсаваць прароцтва і прадбачання Талстога і Дастаеўскага, стварае эпічны твор, у якім, як у фантастычным люстэрку, адбілася лёс Расіі XX стагоддзя. Многія кнігі, падрыхтаваныя У. П. Бутрамеевым былі ўдастоены прэміі «Книга года» Рускага біяграфічнага інстытута, Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі і «Літаратурнай газеты», у тым ліку серыя энцыклапедыі: «Детский Плутарх. Всемирная история в людях». Кніга «Омар Хайям и персидские поэты X-XVI ст.» адзначана дыпломам ЮНЕСКА «Лепшае выданне, якое ўносіць значны ўклад у дыялог культур». У. П. Бутрамееў не толькі таленавіты празаік, але і ўкладальнік, рэдактар і аўтар, яго кнігі выходзяць у такіх серыях як: «Подарочное издание. Великая Россия», «Подарочное издание. Сокровища мировой литературы», «Подарочное издание. Шедевры живописи», «Подарочные издания. Классика в иллюстрациях», «Подарочные издания. Мудрость тысячелетий», «Подарочные издания. Религии мира» и многие другие.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: