Творчасць: |
|
Лоцманаў Сяргей Іванавіч нарадзіўся ў в. Леніна Горацкага раёна, выкладчык гісторыі Ленінскай сярэдняй школы, паэт, член народнага літаратурнага аб’яднання "Роднае слова" пры Горацкім гісторыка-этнаграфічным музеі. Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут у 1993 г. У 1993-1997 гг. працаваў настаўнікам гісторыі Копцеўскай СШ Горацкага раёна, Андраноўскай СШ Мсціслаўскага раёна, у 1997-1998 гг. настаўнікам гісторыі ў гімназіі № 1 г. Горкі. З 1998 г. працаваў настаўнікам гісторыі ў Ленінскай сярэдняй школе.
У 2009 г. на конкурсе прафесійнага майстэрства быў прызнаны "Настаўнікам года-2009".
З сямнаццаці гадоў Сяргей Лоцманаў пачаў пісаць вершы, некаторыя з іх з’яўляліся ў перыядычным друку. У 1998 г. у Горках выйшла першая кніга паэта "Истоки", у 2000 г. другая – "Песня души". Лірыка Сяргея Лоцманава тэматычна разнапланавая: існасць чалавека, яго прызначэнне ў жыцці, каханне да жанчыны, але ж галоўнае, пра што спявае яго душа – гэта прырода, любоў да радзімы. Кожны верш паэта – гімн роднай зямлі, мясцінам, дзе ён нарадзіўся і жыве. У кожным радку гучыць трапяткая любоў да таго, што акружае паэта: духмяны бэз і бярозавы гай, узоранае поле і пунсовы захад сонца. Гэтыя вершы насычаны лірызмам, цеплынёй, прасякнуты аптымізмам і верай ў наступны дзень, душэўнасцю і напеўнасцю.
Аўтар песні "Побег из города".
|