Імя на беларускай мове:   Цярэшка Святлана Аляксандраўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (06.06. 1944, в. Цёмны Лес, Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэтэса.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Терешко Светлана Александровна
Псеўданімы:  
Творчасць:   Цярэшка Святлана Аляксандраўна – паэтэса-лірык. Член народнага аматарскага літаратурнага аб’яднання "Роднае слова" пры ДУК "Горацкі раённы-гісторыка-этнаграфічны музей". Нарадзілася ў вёсцы Цёмны Лес Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. Скончыла Іскітымскае медыцынскае вучылішча і пачала працаваць медыцынскай сястрой. Працоўную дзейнасць на горацкай зямлі пачала ў 1961 г. загадчыцай ФАПа ў вёсцы Кацялёва, а затым фельчарам у аддзеле ўнутраных спраў Горацкага раёна. Яшчэ ў студэнцкія гады яна пачала пісаць вершы, друкаваць іх у гарадской газеце "Вечерний Новосибирск". У горацкай раённай газеце "Ленінскі шлях" стала друкавацца з 1985 г. Першым быў верш "Листопад". Друкавалася таксама ў абласной газеце "Магілёўская праўда", у калектыўных зборніках "Галасы з Горацкага "Парнаса", "Блікі памяці", "Горацкія крыніцы". У 2004 г. выйшлі адразу два яе зборнікі вершаў "Огненные всполохи", "Во славу погибших", прысвечаныя тэме Вялікай Айчыннай вайны. У 2008 г. выйшаў наступны зборнік вершаў "Земная суть". На яе паэзіі ляжыць выразны адбітак жыццёвай біяграфіі. Паэтэсе ёсць што сказаць пра сябе і пра лёс свайго пакалення, што вырасла пасля вайны. Яе вершы – гэта спроба знайсці сябе, падвесці вынік пражытаму. Святлана Цярэшка аўтар паэмы "Родные места", якая з’яўляецца вершаванай гісторыяй Горак. Вершы Святланы Цярэшкі лёгка кладуцца на музыку. Горацкім кампазітарам Валянцінай Макеевай на яе вершы напісаны песні "Пасёлачак", "Ля прычала", "Колдунья", "Горкі-Горы", "Ромашки" і інш. Самай вядомай з’яўляецца песня "Горкі-Горы". Яна была напісана ў 1987 г. да 125-годдзя горада Горкі і стала своеасаблівай візітнай карткай нашага горада. Ад радкоў вершаў паэтэсы вее шчырасцю і дабрынёй, жаданнем сагрэць душэўнай цеплынёй тых, хто дакранаецца да яе паэзіі.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: