Імя на беларускай мове:   Уласенка Міхаіл Аляксандравіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (10.02.1937, в. Юшкавічы, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, журналіст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Беларускага саюза журналістаў (1965), Саюза пісьменнікаў Беларусі (2006), пераможца конкурсу імя Міхаіла Гарадзецкага на лепшую публікацыю ў перыядычным друку за 2010 г.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Власенко Михаил Александрович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Уласенка Міхаіл Аляксандравіч нарадзіўся ў в. Юшкавічы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Скончыў аддзяленне журналістыкі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС. Працаваў карэспандэнтам Крычаўскай раённай газеты, галоўным рэдактарам Магілёўскага абласнога камітэта па тэлебачанні і радыёвяшчанні, галоўным рэдактарам раённай газеты "Ленінскі шлях", уласным карэспандэнтам "Магілёўскай праўды". У цяперашні час – уласны карэспандэнт газеты "Зямля і людзі". Член Беларускага саюза журналістаў (1965) і Саюза пісьменнікаў Беларусі (2006). Член народнага аматарскага літаратурнага аб’яднання "Роднае слова" пры ДУК "Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей". Друкуецца ў раённых газетах, газеце "Літаратура і мастацтва", часопісе "Вожык", у літаратурных зборніках "Гоман", "Прыдняпроўе", "Над родным краем жураўлі" і інш. У 2005 г. выйшаў яго першы зборнік гумарыстычных вершаў "Мелочи жизни". У 2010 г. свет убачыў другі зборнік гумару і сатыры – "Базар житейской суеты". Сатырычна-гумарыстычныя мініяцюры Міхаіла Уласенкі ззяюць нібы брыльянты, сабраныя з дробязяў нашага жыцця. Акрамя мініяцюр М. Уласенка піша сатырычныя вершы, паэмы, апавяданні, нарысы на беларускай і рускай мовах. Пераможца літаратурнага конкурса імя Міхаіла Гарадзецкага на лепшую публікацыю ў перыядычным друку за 2010 г.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: