Імя на беларускай мове:   Сучкоў (Чарада) Канстанцін Пятровіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (10.10.1936, станцыя Брасава, Брасаўскі раён, Бранская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, педагог.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі і культуралогіі БДСГА, рэдактар часопіса "Веснік БДСГА".
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Сучков Константин Петрович
Псеўданімы:   Чарада Канстанцін
Творчасць:   Сучкоў Канстанцін Пятровіч – паэт, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, рэдактар часопіса "Веснік БДСГА". Нарадзіўся ў Бранскай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Вершамі захоплены з дзяцінства. Вершы і нарысы друкуюцца на старонках рэспубліканскіх, абласных газет і часопісаў – "Вожык", "Советская Белоруссия", "Республика", "Чырвоная змена", "Настаўніцкая газета", "Зямля і людзі". Але выпрабавальнай пляцоўкай для яго творчасці стала раённая газета "Ленінскі шлях". Менавіта тут атрымала творчую пробу яго пяро лірыка і публіцыста. Друкаваўся ў трох выпусках "Акадэмічнага вянка", зборніку "Блики памяти". У 2012 г. выйшаў яго першы зборнік вершаў "К судьбе найду я переправу".
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: