Імя на беларускай мове:   Сілін Уладзімір Мікалаевіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (??.??.1951, в. Сахараўка, Горацкі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Узнагароджаны ордэнам "За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР" 3-й ступені.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Силин Владимир Николаевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   Сілін Уладзімір Мікалаевіч нарадзіўся ў в. Сахараўка Горацкага раёна, палкоўнік, Ганаровы радыст Расіі, паэт. Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (1973), Ваенную акадэмію сувязі (1984, г. Ленінград). У цяперашні час жыве ў Магілёве. Аўтар зборніка вершаў "Сібірскі далягляд" (2008). Уладзімір Сілін піша на дзвюх мовах – беларускай і рускай і таму лірычны герой праяўляе сябе па-рознаму, у залежнасці ад таго, на якой мове ён гаворыць. У беларускіх вершах Уладзімір Сілін, пражыўшы доўгія гады ўдалечыні ад родных мясцін, аддае даніну традыцыям: апявае, і вельмі кранальна, сваю радзіму. Беларусь для яго – гэта жыццё, сэрца маці, лес, рэчка. Непасрэднасць пачуццяў, добрая ўсмешка, стрыманая туга адчуваюцца ў вершах аўтара. Уладзімір Сілін глядзіць на Радзіму здалёку – з Сібіры, паверх Уральскіх гор і таму зборнік так і называецца "Сібірскі далягляд". Уладзімір Сілін – чалавек ваенны, і,вядома, ён не абыходзіць тэму вайны, перажываючы гэту бяду праз памяць родных і блізкіх. У вершах аўтара прасочваюцца і народныя матывы. Свае вершы аўтар друкаваў і ў калектыўным зборніку "Мая Радзіма", які выйшаў у Новасібірску, а таксама выступаў з публікацыямі ў альманаху "Мир наций".
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: