Імя на беларускай мове:   Кісялёў Уладзімір Мікалаевіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (28.04.1931, в. Шацк, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць – 16.01.2021).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Вядомы даследчык, краязнаўца і літаратар.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   "Заслужаны работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР" (1981), кандыдат эканамічных навук (1986).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Киселев Владимир Николаевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   Нястомны падарожнік, цікавы апавядальнік, энтузіяст і працалюб –Уладзімір Мікалаевіч Кісялёў – нарадзіўся на Міншчыне. У 1981 г. быў удастоены звання "Заслужаны работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР", у 1986 г. стаў кандыдатам эканамічных навук. Першая кніжка Уладзіміра Кісялёва "На истоках неманских" пабачыла свет у 1985 г., а гадамі пазней выйшлі дапоўненыя выданні "Пуцявінамі Наднямоння" і "Наднёманскімі пуцявінамі", якія аўтар лічыць галоўным зборнікам сваіх даследаванняў. Дзіця вайны, Уладзімір Кісялёў, які перажыў час нямецка-фашысцкай акупацыі ў вёсцы Дараганава, адлюстраваў свае ўспаміны ў аповесцях "Асколкі параненай памяці" і "Параненыя ўспаміны". Кісялёў адкрыў для беларусаў імёны знакамітых асоб свайго часу — прафесара электраграфіі і магнетызму Якуба Наркевіча-Ёдкі, багаслова Уладзіміра Завітневіча, ваяводы кіеўскага Адама Кісяля і іншых. Апроч кніг, у творчым багажы даследчыка шмат асобных прац і аб ураджэнцах Уздзеншчыны, якія пакінулі значны след у навуцы, літаратуры, культуры: "Исследователь внимательный и трудолюбивый" і "Парадоксы "электрического человека".
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: