Імя на беларускай мове:   Сідараў Сцяпан Фёдаравіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (14.08.1922, в. Чартоўшчына (цяпер Сонечная), Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць – 28.11.1999).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Празаік, журналіст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза журналістаў СССР.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Сидоров Степан Федорович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Сідараў Сцяпан Фёдаравіч – празаік, журналіст. Нарадзіўся ў вёсцы Чартоўшчына (зараз Сонечная) Дрыбінскага раёна. Скончыў Чэрнеўскую сярэднюю школу ў 1941 г. Падаў дакументы ў Ленінградскае ваенна-медыцынскае вучылішча. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, ён быў прызваны ў Чырвоную Армію. Прайшоў шлях ад Волгі да Эльбы. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны І і ІІ ступені, Чырвонай Зоркі, Славы ІІІ ступені, медалямі. Увесь пасляваенны час шлях С. Сідарава звязаны з журналістыкай. Пачынаў ён карэспандэнтам, адказным сакратаром у раённай газеце Дрыбінскага раёна, затым працаваў у раённых газетах Ляхавіч і Шклова, а з 1962 г. – у Горках. Яго цікавыя артыкулы, допісы, карэспандэнцыі заўжды выклікалі цікавасць чытачоў. У вольны час пісаў мемуары, мастацкія творы, але поўнасцю аддаўся гэтай справе, калі выйшаў на заслужаны адпачынак. І ў 1997 г. выйшла яго кніга салдацкіх мемуараў "По танкам… бронебойными…!". Ён з’яўляецца аўтарам аповесцей "Каханне ў віхуру", якая была надрукавана ў альманаху "Галасы з Горацкага "Парнаса" (1995), "А былі ж ворагамі" і "Помнік". Дзве апошнія аповесці апавядаюць аб мужнай барацьбе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У апошнія гады свайго жыцця ён пісаў гумарыстычныя мініяцюры, у якіх апавядалася пра цікавыя падзеі жыцця. Гэтыя мініяцюры часта друкаваліся на старонках рэспубліканскага і мясцовага друку.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: