Імя на беларускай мове:   Самусенка Леанід Антонавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (24.04.1926, в. Гарадзішча, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць – 11.04.2019).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Празаік, паэт.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Лаўрэат абласнога літаратурнага конкурсу памяці К. Сіманава (2011). Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалём "За Перамогу над Германіяй", трыма Ганаровымі крыжамі Людовага Войска Польскага і інш. Лаўрэат Спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама "Чалавек года" ў намінацыі "Грамадска-палітычная дзейнасць" (2009).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Самусенко Леонид Антонович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Самусенка Леанід Антонавіч – паэт і празаік, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Нарадзіўся ў в. Гарадзішча Шклоўскага раёна. Скончыў Магілёўскі будаўнічы тэхнікум, працаваў на будоўлях Савецкага Саюза. Узначальваў грамадскую арганізацыю Горацкага раёна "Беларускі фонд міру". Член народнага аматарскага літаратурнага аб’яднання "Роднае слова" пры ДУК "Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей". З вершамі і кароткімі апавяданнямі на ваенную і партызанскую тэматыку выступае ў перыядычным друку. Яго слова нясе маральна-выхаваўчы характар і служыць маладому пакаленню настаўленнем на будучыню "от старого солдата".
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: