Імя на беларускай мове:   Разгон Леў Эмануілавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (01.04.1908, г. Горкі, Магілёўская губерня – 08.09.1999, г. Масква, пахаваны на Вастракоўскіх могілках).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік, крытык, праваахоўнік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Узнагароджаны ордэнам "За заслугі перад Айчынай" 4-й ступені (1998).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Разгон Лев Эммануилович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Разгон Леў Эмануілавіч нарадзіўся ў г. Горкі Магілёўскай губерні, савецкі пісьменнік, крытык, праваахоўнік. Вязень сталінскіх лагераў. Адзін з заснавальнікаў таварыства "Мемарыял". Скончыў у Горках сямігодку 2-й ступені і ў 1922 г. пераехаў у Маскву. Скончыў гістарычны факультэт Маскоўскага педагагічнага інстытута імя Леніна (1932). У гэтым жа годзе ўступіў у камуністычную партыю. Працаваў у першым Доме піянераў, у выдавецтвах "Молодая гвардия", "Детгиз" (цяпер "Детская литература"), пісаў артыкулы ў "Камсамольскую праўду". Супрацоўнік НКУС з 1933 г. У красавіку 1938 г. арыштаваны. Правёў у лагерах 17 гадоў. Вызвалены ў 1955 г. Рэабілітаваны і адноўлены ў партыі. Пасля вызвалення вярнуўся да работы рэдактара, адначасова займаўся напісаннем кніг для дзяцей пра вандроўнікаў і вучоных. Тады пачаў пісаць і мемуарную прозу, якая стала выдавацца толькі ў канцы 80-х гадоў. У 1993 г. падпісаў "Пісьмо 42". Быў членам Камісіі па пытаннях памілавання пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі. Аўтар манаграфій "В. Ян" і "Юрий Коринец", аповесцей "Шестая станция" (1971), "Один год и вся жизнь" (1976), кнігі "Непридуманное" (1989, 1991), дзе сабраны нарысы-партрэты людзей, з якімі лёс звёў у Гулагу. Гэту кнігу Л. Разгон падарыў Горацкаму гісторыка-этнаграфічнаму музею ў 1987 г. Вельмі цікавым атрымаўся яго зборнік літаратурных партрэтаў "Живой голос науки" (1986), дзе ён апавядае пра вядомых навукоўцаў-папулярызатараў навукі. Аб жыцці ў Горках Леў Разгон вельмі цікава апавядаў у кнізе "Позавчера и сегодня", што выйшла з друку ў 1995 г. У гэтай кнігі цікавы лёс. Пісьменнік напісаў яе, калі быў у турэмным лагеры. Аднак рукапіс згубіўся. Аб гэтым Л. Разгон расказаў праз 35 год у часопісе "Юность", дзе друкаваліся яго ўспаміны "Непридуманное". Аб гэтым прачыталі людзі, што знайшлі рукапіс і перадалі яго пісьменніку. Знайшоўшы рукапіс, Л. Разгон надрукаваў свае ўспаміны асобнай кнігай. А калі яна выйшла, даслаў яе ў Горкі з даравальным надпісам: "Горацкаму гісторыка-этнаграфічнаму музею на добры ўспамін ад аднаго з тых, хто нарадзіўся і правёў дзяцінства ў гэтым горадзе. Л. Разгон. 3.11.95 г." У гэтай кнізе змешчаны цікавыя гістарычныя і этнаграфічныя падрабязнасці аб Горках у дарэвалюцыйны і даваенны час. Аўтар кніг: "В. Ян" (1960), "Под шифром "Рб" (1966), "Один год и вся жизнь" (1973, 1978), "Живой голос науки" (1975), "Молодость республики" (1976), "Повести" (1978), "Шестая станция" (1978), "Сила тяжести" (1979), "Юрий Коринец" (1980), "Московские повести" (1983), "Наши славные символы" (1987),"История продолжается" (1988), "Непридуманное" (1989), "Семь жизней" (1992), "Плен в своём Отечестве" (1994), "Позавчера и сегодня" (1995).
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: