Імя на беларускай мове:   Пугач Андрэй Міхайлавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (01.01.1947, в. Звераўшчына, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, празаік, журналіст, педагог.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Беларускага саюза журналістаў (2006). Кіраўнік народнага аматарскага літаратурнага аб’яднання "Парнас" пры БДСГА (2000), пазаштатны карэспандэнт рэспубліканскіх і мясцовых сродкаў масавай інфармацыі, лаўрэат рэспубліканскага, абласнога і раённага конкурсаў мастацкай самадзейнасці.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Пугач Андрей Михайлович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Пугач Андрэй Міхайлавіч нарадзіўся ў вёсцы Звераўшчына Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў БДСГА і з 1970 г. працуе старшым выкладчыкам на кафедры эканомікі і міжнародных эканамічных адносін у АПК БДСГА. Літаратурная дзейнасць пачыналася ў акадэміі. Тут ён напісаў свае першыя вершы. У 1967 г. у шматтыражцы "Советский студент" быў надрукаваны верш "І зноў, як учора". Друкуецца ў газетах "Горацкі веснік", "Зямля і людзі", "Белорусская нива", супрацоўнічае з Горацкім раённым і Магілёўскім абласным радыё. У 1996 г. выйшаў першы зборнік А. Пугача "Вёска стамілася", напоўнены роздумам аб жыцці вёскі і тых людзей, якія там жывуць і працуюць, паэтычнымі замалёўкамі горацкіх краявідаў. Гэтая кніга змяшчае нарысы, вершы, апавяданні. У 1997 г. у суаўтарстве выйшаў зборнік "Горы", у якім А. Пугач паказаў сябе добрым аўтарам нарысаў аб людзях працы. У 2006 г. убачыла свет яшчэ адна яго кніга – "Акадэмія: людзі і іх справы". Героі кнігі – вядучыя вучоныя, супрацоўнікі, студэнты БДСГА, працай і творчасцю якіх ствараецца імідж старэйшай і вядучай вышэйшай аграрнай навучальнай установы краіны. З 2000 г. А. Пугач – кіраўнік народнага аматарскага літаратурнага аб’яднання "Парнас" пры акадэміі. Ён – складальнік чатырох калектыўных зборнікаў мастацкіх твораў "Акадэмічны вянок". Член Беларускага саюза журналістаў (2006). Кіраўнік карэспандэнцкага пункта БДСГА, саліст духавога аркестра. Лаўрэат рэспубліканскага, абласнога і раённага конкурсаў мастацкай самадзейнасці.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: