Імя на беларускай мове:   Прохараў Анатоль Васільевіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (21.07.1949, в. Рудкаўшчына, Горацкі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Дзіцячы пісьменнік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2007), дыпламант рэспубліканскіх фестываляў творчасці інвалідаў "Шлях да сябе", "Глядзі на мяне, як на роўню".
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Прохоров Анатолий Васильевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   Прохараў Анатоль Васільевіч нарадзіўся ў вёсцы Рудкаўшчына Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Скончыў ГПТВ-18 г. Маркса Саратаўскай вобласці. Працаваў будаўніком у Оршы, пракладваў газаправод Таржок-Мінск-Івацэвічы. Жыве ў Оршы. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2007). Друкуецца ў рэспубліканскіх і абласных перыядычных выданнях. У 1995 г. падборка яго вершаў і загадак была надрукавана ў альманаху "Галасы з Горацкага Парнаса". У 1983 г. у выдавецтве "Юнацтва" выйшла першая кніжка паэта "Вуркаток", а ў 1988 г., калі была адкрыта новая серыя "Дэбют", ён парадаваў маленькіх чытачоў зборнікам вершаў "Птушыны гарадок". Дыпламант рэспубліканскіх фестываляў творчасці інвалідаў "Шлях да сябе", "Глядзі на мяне, як на роўню".
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: