Імя на беларускай мове:   Ніканчук Наталля Валянцінаўна (Родная Лія)
Гады жыцця, месца нараджэння:   (05.10.1967, в. Мервіны, Клецкі раён, Мінская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэтэса.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Лаўрэат Міжнароднага літаратурнага конкурсу памяці Канстанціна Сіманава (2015), абласнога літаратурнага конкурсу "Скарынавай душой узлашчанае слова" (2017). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі(2018). Лаўрэат І Рэспубліканскага конкурсу творчых пісьмовых работ "За што я люблю родную зямлю" (2021. Дыплом ІІ ступені ў намінацыі "Магутная сіла паэзіі"). Узнагароджана Ганаровай граматай Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама (2021).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Никончук Наталья Валентиновна
Псеўданімы:   Лія Родная Хмялеўская Наталля
Творчасць:   Ніканчук Наталля Валянцінаўна нарадзілася ў вёсцы Мервіны Клецкага раёна Мінскай вобласці. У 1989 г. скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Была навуковым супрацоўнікам БСГА. Працавала ў Круглянскім райвыканкаме, у інспекцыі па падатках і зборах Горацкага раёна. Член народнага аматарскага літаратурнага аб’яднання "Роднае слова" пры ДУК "Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей". Першыя творы былі надрукаваны ў калектыўным зборніку вершаў і апавяданняў "Друцкія зараніцы" ў 1996 г. (г.п. Круглае). Затым яе творы неаднаразова з’яўляліся на старонках рэспубліканскіх выданняў: у часопісах "Першацвет", "Маладосць", у штотыднёвіку "Літаратура і мастацтва". У 1997 г. з вершам "Балада пра Магілёў" заняла другое месца ў конкурсе, прысвечаным 730-годдзю г. Магілёва. У 1999 г. заняла першае месца і стала пераможцай абласнога конкурсу маладых літаратараў, журналістаў і сцэнарыстаў са зборнікам вершаў "Я не зайздрошчу, я проста жыву...". У 2011 г. выйшаў яе першы зборнік вершаў "Любоў – крылатая істота", у якім змешчаны вершы пераважна лірыка-філасофскай накіраванасці. Яе гераіня шукае адказы на адвечныя пытанні, яна непакоіцца і кахае, спадзяецца і верыць. Праз многія вершы зборніка праходзіць тэма духоўнасці, роднай мовы. Лія Родная звяртаецца і да прозы. У 1988 г. часопіс "Першацвет" надрукаваў яе апавяданне "Пятля Арыёна". Затым яно стала пачаткам фантастычнай аповесці "Іаланта". Сюжэтнай асновай паслужыла тэма кахання і ўзаемаадносін у экстрэмальных умовах галоўных герояў – Іаланты і Рычарда. У творчых планах Ліі Роднай – выдаць як мінімум яшчэ дзве кнігі. Адну з іх для дзяцей пад назвай "Дэльфінчык Агу" і другую – зборнік апавяданняў і аповесцей.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: