Імя на беларускай мове:   Мініч (Андрэева) Лідзія Андрэеўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (22.01.1940, в. Рэкта, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэтэса.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт, член Саюза беларускіх пісьменнікаў (2013). Лаўрэат Міжнароднага літаратурнага форуму "Славянская ліра-2018" (дыплом ІІІ ступені ў намінацыі "Мастацкі пераклад"), XV Міжнароднага літаратурнага конкурсу-фестывалю "Пад небам Разанскім". Пераможца абласнога этапу ХІ рэспубліканскага конкурсу "Жанчына года-2018" у намінацыі "Духоўнасць і культура". Лаўрэат І Рэспубліканскага конкурсу творчых пісьмовых работ "За што я люблю родную зямлю" (2021. Дыплом ІІ ступені ў намінацыі "Магутная сіла паэзіі").
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Минич Лидия Андреевна
Псеўданімы:   Лідзія Андрэева
Творчасць:   Мініч Лідзія Андрэеўна нарадзілася ў вёсцы Рэкта Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1964). Кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт (выкладала на зааінжынерным факультэце БДСГА). Член народнага аматарскага літаратурнага аб’яднання "Роднае слова" пры ДУК "Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей". Першыя яе творы з’явіліся ў 1999 г. на старонках раённай газеты "Ленінскі шлях", пасля ў калектыўных зборніках "Акадэмічны вянок" і "Блікі памяці". За плячыма аўтара доўгі і цікавы жыццёвы шлях. Менавіта таму і творы яе – гэта самараскрыццё душы, жаданне перадаць у словах набалелае, пераасэнсаваць перажытае. Свае вершы яна піша з любоўю да ўсяго навакольнага свету і сама, пацвярджаючы гэта, прызнаецца: "І ад любасці верш мой ідзе". За даволі кароткі перыяд (2005-2013) выйшла шэсць зборнікаў вершаў Л. Мініч: "Спешу сказать…" (2005), "Жыватворная крыніца" (2007), "Споведзь" (2009), "Мая сям’я ад А да Я" (2010), "На хвалях вечнасці" (2012), "І боль, і мары, і любоў" (2013). Трэці паэтычны зборнік Л. Андрэевай "Мая сям’я ад А да Я" (2010) адрасаваны самым маленькім чытачам і прысвечаны беларускаму алфавіту. Аўтар запрашае дзяцей у займальнае падарожжа па беларускім алфавіце з прыпынкамі на кожнай літары ад А да Я. Выдадзеную ў 2011 г. кнігу вершаў Л. Андрэевай "На хвалях вечнасці" па праву можна аднесці да яе новых творчых поспехаў. Паэтка звяртаецца да неўміручых легенд і міфаў старажытнай Элады, і ўзяла на сябе смеласць пакласці на вершаваныя радкі роднай мовы старажытныя міфы грэкаў. У апошні паэтычны зборнік "І боль, і мары, і любоў" (2013) увайшлі як новыя яе вершы, так і некалькі перапрацаваных, якія ўжо друкаваліся раней, а таксама пераклады вядомых твораў Г. Ахматавай, А. Блока, У. Маякоўскага і іншых паэтаў. Завяршаюць зборнік пераклады папулярных рускіх рамансаў XIX ст., бліскуча зробленыя Л. Андрэевай. Многія вершы Л. Мініч (а сёння іх каля 30) сталі песнямі: "Вераснёвы раманс", "Жыватворная крыніца", "Мая малітва", "Цвіці, зямля", "Чары таполяў", "Крынічка" і інш. Актыўная ўдзельніца Рэспубліканскага свята "Дзень беларускага пісьменства і друку" (2007, 2013), абласнога фестывалю паэзіі і аўтарскай песні "Пісьмянкоў луг" (2008, 2011, 2012), раённага агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці працоўных калектываў "Працуй і спявай, наш Горацкі край" (2008, 2010, 2012, 2014) і інш.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: